У Любанскім раёне збіраюць выдатны ўраджай гарбузоў

Жыхарцы вёскі Касцюкі Людміле Адамаўне Рашчэні цяжкавата будзе сёлета ўбраць ураджай гарбузоў. Выраслі яны на агародзе гэтай жанчыны – проста на славу.

Такімі, што і не падняць. Многія аранжавыя «круглячкі» важаць па 50 і больш кілаграмаў. Гэткіх веліканаў можна да-ставіць на падворак толькі накатам. Ды і каціць іх па зямлі некожнаму пад сілу. Суседскі Антошка спрабаваў хаця б зрушыць з месца адзін з гарбузоў-веліканаў, але той не паддаўся малому.

Увогуле, гарбузы штогод ня-дрэнна растуць у Рашчэняў. Але сёлета выдаліся – як ніколі: так што без дапамогі мужа Сяргея Яўгенавіча гаспадыні не абысціся. А ўдваіх то неяк справяцца, хаця і давядзецца папацець. Затое будзе чым карміць карову, свіней. Яны вельмі любяць такія сакавітыя і смачныя плады.

Не грэбуюць імі і самі гаспадары. Людміла Адамаўна налаўчылася гатаваць з гарбузоў ці з іх дабаўленнем шмат апетытных страў і часцяком частуе імі дамачадцаў і гасцей.

Галіна ЦЯРЭНЦЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.