Более 70 гончаров Минской области соберет праздник-конкурс в Ивенце

Более 70 мастеров Минской области соберет 30 июля праздник-конкурс гончарства «Глиняный звон» в Ивенце, сообщили корреспонденту БЕЛТА в Ивенецком музее традиционной культуры.

Участники продемонстрируют свое мастерство в различных творческих соревнованиях, также они представят домашние коллекции. С концертной программой выступят фольклорные коллективы Воложинского района. Посещают «фестиваль глины и огня» традиционно не только белорусы, но и зарубежные гости.

Основная цель подобных мероприятий — сохранение и развитие народных ремесленнических традиций, стимулирование творческой активности мастеров, обмен опытом и оригинальными авторскими решениями. За последнее время на Минщине значительно увеличилось количество керамистов, сформировались современные самобытные школы гончарства в Ивенце, Солигорске, Логойске и Любани. Керамика пользуются спросом, изделия из глины являются дополнением интерьеров, их покупают как сувениры. Традиционная керамическая посуда используется в ресторанах и агроусадьбах.

Гончарство — один из древнейших народных промыслов Беларуси, который в начале 90-х годов незаслуженно забыли. Курс на целенаправленное возрождение традиционной керамики в Минской области взят в 1996 году: тогда в Любани по инициативе Белорусского Союза мастеров народного творчества состоялся первый областной праздник гончаров. В нем приняли участие более 20 человек. Затем «Глиняный звон» принимали у себя Ивенец, Логойск, Радошковичи. С 2006 года фестиваль прописался в Ивенце и проводится каждые два года.

БелТА

Праграма VI рэгіянальнага свята-конкурсу майстроў ганчарства “Гліняны звон”

09.00.  Сустрэча ўдзельнікаў свята.

10.30. Урачыстае шэсце дэлегацый да сцэнічнай пляцоўкі.

11.00. Тэатралізаванае прадстаўленне.

11.30. Конкурс майстроў ганчарства.

12.00. Выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці.

15.30. Падвядзенне вынікаў конкурсу сярод ганчароў.

Спраўка:

Шосты раз на Міншчыне ладзіцца свята-конкурс “мастацтва гліны і агню”. Прычым трэці раз яно праходзіць у Івянцы – своеасаблівай ганчарскай “сталіцы” вобласці. Трэба думаць, такі прыярытэт аддаецца гэтаму паселішчу нездарма.

Ганчарства на Міншчыне здаўна лічылася ад-ным з найбольш развітых рамёстваў, шыро-ка звязаных з рынкам. З памяці старэйшага пакалення яшчэ не сцерліся шматлікія кірмашы і фэсты, на кожным з якіх можна было сустрэць ганчара – а то і не аднаго – са сваім патрэбным у кожнай гаспадарцы таварам: гаршкамі, збанкамі, гладышамі, слоікамі, спарышамі, міскамі, цёрламі, глякамі, дзіцячымі цацкамі-свістулькамі.

Калі вясковыя ганчары выраблялі пераважна архаічны гартаваны (“рабы”) посуд простых формаў і нешырокага асартыменту, то местачковыя славіліся высакаякаснымі глазураванымі (паліванымі) вырабамі. Яны аператыўней адгукаліся на патрэбы рынку і новыя павевы ў побыце, нават маглі паўтарыць у гліне дарагія фаянсавыя, фарфоравыя, шкляныя рэчы –  напрыклад, цукарніцу, масленіцу, попельніцу, вазу для кветак і інш.

З сярэдзіны ХХ стагоддзя традыцыйны промысел на Міншчыне (як, дарэчы, і па ўсёй Беларусі) перажывае перыяд заняпаду. Праўда, у першыя пасляваенныя гады ў сувязі з недахопам прамысловай прадукцыі ён крыху ажывіўся, але ўжо нідзе не дасягаў даваеннага ўзроўню. А неўзабаве рынак аказаўся запоўнены больш таннымі прамысловымі вырабамі, і гэта стала прысудам традыцыйнаму промыслу. Спынілі сваю працу ганчарскія арцелі ў Ракаве, Барысаве, Рэчках, адзінкавыя ганчары засталіся ў Сіняўцы, Ганявічах, Дарасіне, але і яны ў 60-70-я гады кінулі спрадвечны занятак. Тагачасная суб’ектыўная сітуацыя – негатыўнае стаўленне да набыткаў традыцыйнай культуры, якія ў шырокай свядомасці звязваліся з учарашняй вёскай, лічыліся адзнакай мінулага, архаікай, у лепшым выпадку – музейнай атрыбутыкай.

Крыху іншы лёс перажыў ганчарскі промысел у Івянцы. У ХIХ – пачатку ХХ стагоддзя Івянец славіўся як адзін з найбольш буйных ганчарскіх асяродкаў Беларусі з высокаразвітым узроўнем рамяства. Тут склаліся цэлыя дынастыі патомных ганчароў (Сасноўскія, Малчановічы, Падліпскія, Собалі, Лотышы, Круглінскія, Судакевічы), што працягвалі і развівалі лепшыя традыцыі ганчарства, закладзеныя яшчэ ў часы сярэдневякоўя. Акрамя бытавога посуду – асноўнага віду прадукцыі ганчарскіх асяродкаў, івянецкія майстры выраблялі таксама рэчы ўтылітарна-дэкаратыўнага і мастацкага характару, дробную пластыку, кафлю і інш.

Практычна ўся прадукцыя была глазурава-ная (чорнаглянцаваны посуд перасталі вы-рабляць яшчэ ў канцы ХIХ стагоддзя). Дасканалыя, адпрацаваныя формы бытавога посуду падкрэсліваліся сціплым, але выразным ангобным дэкорам карычневага ці белага колеру пад празрыстай палівай. Асабліва разнастайна аздабляліся талеркі і міскі ўтылітарна-дэкаратыўнага прызначэння.

У пасляваенныя часы традыцыйны промысел у Івянцы мог перажыць ужо знаёмую сітуацыю, тым больш што асноўная частка мясцовых ганчароў перасялілася на сталае жыхарства ў Польшчу.  Аднак быў знойдзены выхад – арганізацыя цэха мастацкай керамікі пры мясцовай арцелі. Ініцыятарамі былі старэйшыя ганчары Франц Целішэўскі і Вітольд Кулікоўскі.

З арганізацыяй цэха, затым, у 1960-м годзе – фабрыкі мастацкай керамікі і вышыўкі, івя-нецкае ганчарства перажывае другое нараджэнне. Папулярнасць набывае характэрны мясцовы дэкор – фляндроўка, што шырокімі гладкімі і хвалістымі паясамі ўпрыгожыла традыцыйныя формы посуду.  З канца 1950-х гадоў вырабы Франца Целішэўскага, Вітольда Кулікоўскага, Івана Малчановіча, Антона Пракаповіча, Міхаіла Звярко становяцца абавязковым экспанатам як рэспубліканскіх, так і ўсесаюзных выставак народнай творчасці.

На жаль, гэты перыяд адраджэння івянецкага промыслу аказаўся нядоўгім. Далейшая яго эвалюцыя – яскравае сведчанне супярэчнасці творчай працы народных майстроў і прамысловага характару вытворчасці на фабрыцы. Яе прадукцыя паступова размяжоўваецца на творы народнага мастацтва і масавыя прамысловыя вырабы, прычым працэнт першых няўхільна зніжаецца, другіх – адпаведна ўзрастае.

Ганчары ператварыліся ў простых выканаўцаў гатовых узораў-эталонаў, створаных прафесійнымі мастакамі.

Прадаўжэннем гісторыі ганчарства заняліся маладыя майстры, перш за ўсё пры мясцовым Цэнтры рамёстваў. На выстаўках сталі з’яўляцца вырабы Уладзіміра Сасноўскага, Іосіфа Бурачэўскага, Анатоля Высоцкага, Валерыя Лапы, Антона Ліпніцкага, у тым ліку і фляндраваная кераміка. Міласлаў Раманоўскі адрадзіў выраб традыцыйных цацак-свістулек.

Фляндраваная кераміка, адроджаная івя-нецкімі майстрамі, наўрад ці кім-небудзь выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні. Гэта – унікальныя творы народнага мастацтва, своеасаблівы мясцовы “брэнд”, якога няма больш нідзе.

Канкрэтным прыкладам сённяшняй цікавасці да набыткаў традыцыйнай культуры, клопатаў пра іх зберажэнне і адраджэнне з’яўляюцца святы-конкурсы па асобных відах рамёстваў, у тым ліку і ганчарскія. У гэтых адносінах Міншчына можа быць прыкладам для іншых абласцей.

Першая спроба правесці свята-конкурс ганчарства была зроблена ў 1996 годзе (дарэчы, гэта і ўвогуле было ці не першае спецыялізаванае рамесніцкае свята ў Беларусі).

Зацікавілася ім Любань, дзе яшчэ не забыліся традыцыі мясцовага ганчарскага рамяства. А вось лаўрэатам свята-конкурсу стаў Антон Пракаповіч – апошні на той час прадстаўнік старэйшага пакалення івянецкіх ганчароў, які быў тады ў пары творчага росквіту. Усё больш упэўнена заяўляла пра сябе маладое пакаленне івянецкіх майстроў, таму цалкам заканамерна, што наступны “Гліняны звон” (праз два гады) быў праведзены менавіта ў Івянцы. Праўда, свята было моцна падпсавана дажджамі, але выручыла ганчарная майстэрня пры Музеі традыцыйнай культуры, наладжаная дзякуючы старанням яго дырэктара Алега Раманоўскага – шчырага рупліўца ў справе адраджэння былой славы ганчарскага асяродка і да таго ж выдатнага майстра-кераміста. Лаўрэатам свята-конкурсу быў прызнаны малады, але ўжо вядомы майстар-ганчар з Лагойска Іван Раманчук, прызёрамі ў ліку іншых – цэлы “атрад” івянецкіх майстроў: Антон Пракаповіч, Анатоль Высоцкі, Уладзімір Сасноўскі, Міласлаў Раманоўскі, Леанарда Капуста, зусім юныя Яна Адамовіч і Юрый Чараповіч. Яшчэ больш прадстаўніча выступіла юная змена ў 2008 годзе, калі ў Івянцы праходзіў пяты “Гліняны звон”: з пятнаццаці мясцовых удзельнікаў тры чвэрці складалі школьнікі.

Аднак па розных прычынах “Гліняны звон” за ганчарскай “сталіцай” не замацаваўся. Трэці па ліку, у 2000 годзе, быў праведзены ў Лагойску.  Вызначальную ролю адыграла актыўнасць мясцовага Дома рамёстваў. Сямён Саўрыцкі стаў лаўрэатам конкурсу за лепшую хатнюю калекцыю, якую склаў шырокі асартымент традыцыйнага ганчарнага посуду ў мастацка-сувенірным выкананні. Лепшымі былі прызнаны таксама ганчарныя вырабы Анатоля Высоцкага з Івянца, гліняная цацка Дзяніса Грома з Крупіцы Мінскага раёна, фігурная пасудзіна-мядзведзь Мікалая Пратасені з Салігорска.

У 2002 годзе эстафету перанялі Радашковічы. Тут працавала нямала добрых майстроў. Адна з іх, Таццяна Клінцэвіч, за высокі прафесіяналізм стала лаўрэатам. У розных намінацыях лаўрэатамі былі вызначаны таксама Іван Раманчук з Лагойска, Міхась Насановіч з Любані, Міласлаў Раманоўскі з Івянца.

…І вось зноў “Гліняны звон” вярнуўся ў Івянец. Зразумела, у сённяшніх няпростых умовах правядзенне свят-конкурсаў – справа нялёгкая. Таму нельга не сказаць добрае слова ў адрас кіраўніцтва Валожынскага раёна за падтрымку ганчарскага свята і адначасова выказаць спадзяванне, што Івянец яго “прыватызуе” назаўсёды, зробіць сваёй характэрнай адметнасцю, магчыма, нават ператворыць у маштабны фестываль народнай культуры. Ганчарская сталіца Міншчыны даўно заслужыла права мець уласнае свята.

Працоўная слава

Яўген САХУТА, доктар мастацтвазнаўства, прафесар.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.