Як паведамляе «Рэгіянальная газета»:
Трэці рэспубліканскі фестываль па хуткасным гатаванні і паяданні дранікаў «Дранік-шоу» мае адбыцца ў Вілейцы 10 лістапада.
Гэты фестываль штогод ладзіць Вілейскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. Сёлета яно пачнецца ў 15 гадзін. Уваход вольны.
Арганізатары запрашаюць прадпрыемствы грамадскага харчавання скласці канкурэнцыю камандам каледжа.
Святлана ЦІШКО
Добавить комментарий