19 жніўня Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж праводзіць ярмарку мёду

19 жніўня 2011 года на Спас сумесна са Смілавіцкім  храмам Георгія Пераможцы Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж праводзіць ярмарку мёду. Адбудзецца яна на плошчы перад царквой у 10 гадзіне раніцы.  Тут вы зможаце не толькі набыць асвечаны мёд, пчоласем’і, але і паўдзельнічаць у латарэі, дэгустацыі.

Спраўка:

Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж — адзіная ў Беларусі навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў-пчаляроў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Спецыялізаваныя гаспадаркі, пасекі ўзначальваюць нашы выпускнікі. Галоўная адметная рыса навучальнага працэса на пчалярскім аддзяленні — моцнае спалучэнне тэорыі і практыкі, арыентаванай не толькі на адукацыйныя паказчыкі, але і на гаспадарча-фінансавыя вынікі. Вось прыклады. Навучальная пасека налічвае 100 пчаліных сямей — звыш адной на кожнага навучэнца. Гэта дазваляе яму за перыяд вучобы напрацаваць прафесійныя навыкі і ўменне. Праілюструю і другі бок дзейнасці. Сёлета атрымана каля дзвюх тон высакаякаснага мёду, які рэалізуецца ўсім жадаючым. Клопат вялікі. Пасека вандруе за лета 4-5 разоў, таму нястомныя крылатыя працаўніцы збіраюць столькі відаў гаючага нектару — на любы наш густ.

Як і пчолкі, шчыруюць у гэтай тонкай справе сумесна з навучэнцамі  загадчык пасекі Вусікаў Аляксандр Аляксандравіч і  выкладчык Ісаевіч Генадзь Віктаравіч.

Шаноўныя чытачы раёнкі! Запрашаем да нас! І ваша жаданне аб набыцці смілавіцкага мёду будзе задаволена. Купіце — не пашкадуеце, падмацуеце здароўе.

Таксама ў нас можна набыць і пчаліную сям”ю, вуллі па дамоўленаму кошту. Усім пакупнікам будзе дадзена бясплатная кансультацыя.

Паспрабуйце пчалярства! З нашай дапамогай абавязкова атрымаецца. Няма занятку больш карыснага для здароўя і адпачынку, чым догляд за  пчоламі.

Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п. Смілавічы, каледж

Раённы веснік

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.