В конце сентября в Гродно пройдёт фестиваль сыра

Фестиваль сыра в ГродноПершы адкрыты Фестываль Сыру з выставамі, конкурсамі і народнай дэгустацыяй адбудзецца 20-21 верасня, паведамляе «Твой Стыль».

Фестываль ладзіцца дзеля падтрымкі нацыянальных вытворцаў, папулярызацыі беларускай малочнай прадукцыі і прапаганды яе на ўнутраным і знешнім рынках.

У межах фэсту пройдуць конкурсы якасці сярод вытворцаў сырнай прадукцыі, кулінарнага майстэрства вырабаў з сыру, выставачных і гандлёвых павільёнаў, народная дэгустацыя.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія прадпрыемствы, кухары, кандытары, майстры кулінарыі.

За ўдзел неабходна пералічыць на рахунак дырэкцыі фэсту 20 мільёнаў рублёў.

20 верасня пройдзе дзелавая праграма фэсту і конкурс  якасці сыроў сярод вытворцаў.

Мерапрыемствы для шырокага кола наведнікаў – праца дэманстрацыйных пляцовак, забаўляльная праграма, дэгустацыя і выступленні эстрадных выканаўцаў – адбудуцца 21 верасня.

Арганізатары Фестывалю сыру – Галоўнае упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі гарвыканкам, ААТ «Малочны мір», Кіруючая кампанія холдынга «Гроднамясамалпрам».

Паводле арганізатараў, мерапрыемства накіравана на захаванне і развіццё нацыянальных традыцый культуры стварэння і спажывання сыру.

Яно дапаможа выявіць новыя тэндэнцыі ў вырабе сыру, паспрыяе павелічэнню асартыменту і паляпшэнню якасці беларускай сырнай прадукцыі.

Кася Крот

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.