Па дзве тысячы пісьмовых адпраўленняў, пазначаных памятным штэмпелем у гонар вішнёвага фэсту, штодзённа адпраўляліся ў свет з Глыбокага.
Кажа старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат:
— Прадстаўнікі розных краін свету мелі магчымасць пазнаёміцца з нашым самабытным краем, культурай, знакамітымі асобамі і ўраджэнцамі Глыбоцкай зямлі, ацаніць кандытарскія вішнёвыя шэдэўры і пераканацца ў тым, што нашая вішня — самая смачная, што недарэмна менавіта Глыбокае атрымала права і пацвердзіла афіцыйны статус вішнёвай сталіцы Беларусі.
У апошні дзень фэсту адбыліся агляд-конкурс падворкаў “Вішнёвае багацце”, урачыстая рэгістрацыя шлюбаў “Вішнёвае вяселле”, івестыцыйны форум і іншыя мерапрыемствы. Вішнёвы фэст ўлады плануюць праводзіць штогод.
Добавить комментарий