Малады і поўны сіл квітнеючы Травень закахаўся ў Вясну. Прыгажуня займала яго думкі, валодала ўсімі марамі і летуценнямі. Ды ніяк не адважваўся ён расказаць каханай пра свае пачуцці. Баяўся, што красуня толькі пасмяецца з яго. Не ведаў Травень, што падабаецца ён Вясне. Чакала прыгажуня, пакуль ён зробіць першы крок, марыла пачуць ад каханага самыя галоўныя словы. Так і хадзілі яны зусім блізка ад свайго шчасця, а дакрануцца да яго не маглі. Вырашыў тады нясмелы Травень расказаць пра свае пачуцці падарункам. Адшукаў сярод вясновых кветак самыя прыгожыя і сплёў з іх вянок. У апошнюю ноч падарыў яго любай. Гэта азначала “Я цябе кахаю!” Узяла Вясна вянок і надзела яго, быццам адказала: “І я цябе!” І ў тую ж апошнюю ноч яны зніклі, саступілі месца Лету. А на ўспамін усім закаханым пакінулі прыгожы вянок з сонечна-ружовых кветачак, які быццам нагадвае: “Не дайце свайму шчасцю прайсці міма.”
Фотаэцюд «Пяты пялёстак»
Пяты пялёстак
Сярод зялёнай лістоты кустоўя раскінуліся пышныя ліловыя шапкі, а над садамі паплыў салодка-дурманлівы водар. Гэта зацвіў бэз. Радуюць вока белыя, ружовыя, фіялетавыя суквецці, якія можна пабачыць толькі позняй вясной. Дачакаўся, нарэшце, гэтай пары пан Чмель. І цікавіў яго не бэзавы нектар, які збіралі астатнія яго сваякі. Ён чакаў, пакуль раскрыюцца дробныя бутончыкі зусім з іншай нагоды. Мінулым летам рэспектабельны пан Чмель без памяці закахаўся ў маладзенькую Пчолку. Узяў ён вядзерца самага каштоўнага нектару, які быў сабраны з рэдкай кветкі — Венерынага чаравічка — і паляцеў сватацца. Усе панначкі-пчолкі зляцеліся, каб хоць паглядзець на такі шыкоўны падарунак. А нявеста на заляцанні кавалера адказала: “Нектар – ён і ёсць нектар, няхай сабе і з такой рэдкай кветкі! Не здзівіў ты мяне такім падарункам. Пайду за цябе замуж, калі падарыш мне кветачку бэзу, у якой будзе пяць пялёсткаў.” Давялося пану Чмялю амаль цэлы год чакаць, пакуль бэз зацвіце, а пакуль чакаў вучыўся лічыць. Аж да пяці! Ды што не зробіш для каханай? І дачакаўся, і лічыць навучыўся. А як толькі пачалі распускацца ліловыя кветачкі, ад світанку да захаду лятаў касматы кавалер над бэзавымі кустамі і шукаў кветачку з пяццю пялёсткамі. Знайшоў! Тузаўся-тузаўся, але ўсё ж здолеў сарваць яе. І вось з такім букетам нявесты зноў паляцеў сватацца. Прыняла нявеста і кветачку, і жаніха, і пра вядзерца каштоўнага нектару не забылася. Прайшоў настойлівы Чмель іспыт на добрага і паслухмянага мужа.
Вясновы фотаэцюд
Вясна песціць зямлю паўднёвым ветрыкам, які прынёс цёплы май. Самая рамантычная пара года дасягнула свайго росквіту, яе дзівосная энергія разлілася паўсюдна. Менавіта яна, гэтая наймацнейшая сіла, здолела растапіць снег і лёд, абудзіла зямлю. Сціплыя і непрыкметныя зімой чорна-белыя бярозкі апрануліся ў ярка-зялёныя атласныя сукенкі. Беластвольныя паненкі какетліва ўпрыгожыліся доўгімі завушніцамі і зазірнулі ў люстраную роўнядзь сажалкі. Задаволеныя сабою, красуні расправілі галінкі-плечы і пацягнуліся высока ў неба, да цёплага сонца. Дзесьці ў блакіце нябёсаў гайсаў гарэза-вецер, ён весяліўся, шкуматаючы белыя аблачынкі, падобныя на пухнатых авечак. Гнаў вятрыска пульхнае воблачка, як раптам, у люстэрку сажалкі ўбачыў тонкія станы ў зялёных сукенках. Забыўся ветрык-гарэза на забавы з аблачынкамі, прыцішэў і спусціўся ніжэй. Падплыў ён да бярозак, асцярожна дакрануўся да зялёных строяў. У замілаванні любуецца атласнымі ўбраннямі і гнуткімі пругкімі галінкамі. А беластвольныя паненкі какетліва ўсміхаюцца, ды шапацяць завушніцамі, гледзячы на вятрыску-небараку, які, хоць і саромеецца, але не можа адвесці вачэй ад іх дзявочай прыгажосці…
Мечта одной Звезды
В далёком холодном космосе сияла Звезда. Многие миллионы лет она посылала свой свет на голубую планету. Хоть в ореоле её серебристого сияния находились и другие небесные тела, она с особым трепетом смотрела на третий от Солнца шар.
Как-то раз на некоторое непродолжительное время возле Звезды задержалась Комета. Ослепительная красавица немного передохнула, дав возможность звёздам полюбоваться своим роскошным платьем и чудесным золотым шлейфом. И тогда, воспользовавшись моментом, Звезда спросила у Кометы:
— Скажите, бывали ли вы рядом с вон той красивой голубой планетой? Третьей от Солнца…
— Ах, дитя, моё! – Рассмеялась Комета. – Какая же ты наивная! Конечно же, я была возле той голубой планеты.
— И вы знаете её имя? – Прошептала Звезда.
— Конечно! Её зовут Земля. – Последовал ответ.
— Земля… – В восхищении прошептала Звезда. – Какое красивое имя! А не могли бы вы, уважаемая Комета, рассказать мне о Земле.
— Мне нравится твоя непосредственность и искренний интерес. Обычно, я никогда не разговариваю со звёздами, но – так и быть – расскажу тебе что-нибудь о Земле.
Звезда замерла и приготовилась внимать каждому слову красавицы-Кометы.
Continue reading
Гісторыя аднаго кахання
На зямлі пануе лістапад. Сёлета ён лагодны, не спяшаецца клікаць холад ды маразы. Толькі падоўжыў цёмныя прахалодныя ночы, але дні апошняга месяца восені даволі цёплыя і сонечныя.
Дрэвы і кусты пакрыху губляюць сваю каляровую лістоту і збіраюцца заснуць з першымі маразамі аж да самай вясны. І вось у гэты час спакою і адпачынку з зялёнага кусціка на клумбе нечакана выскачыла яркая Кветачка-аксамітка. Малечу абудзіў цёплы сонечны Прамень, які любіў прысесці на зялёны кусцік і назіраць за ўсім, што робіцца навокал. Прамень сагрэў зямлю, і маленькая кветачка падумала, што прыйшла вясна. Яна выскачыла насустрач Промню і адкрыла свой яркі бутон-парасончык. Прамень закахаўся ў прыгажуню, а яшчэ ён вельмі баяўся, што з дня на дзень можа ўдарыць мароз… А бесклапотная Кветачка-аксамітка з цікавасцю пазірала навокал і радавалася таму, што прачнулася. Прамень грэў сваю выхаванку ад світанка да захода сонца. А Лістапад, які назіраў за іх трапяткімі пачуццямі, вырашыў яшчэ доўга не клікаць холад і мароз. І яго сэрца кранула гісторыя гэтага кахання.
Сакрэт смагардавых красунь
Восеньскі цёплы сонечны дзень. Я павольна іду па ледзь прыкметнай сцежцы, любуюся прыгожым краявідам. У промнях залатога сонца купаецца лістота дрэў, расфарбаваная Восенню-мастачкай. Жоўты, руды, пунсовы… Пералівы колераў такія багатыя, такія яркія. На зямлі гаспадараць велічная прыгажосць і шчодрая раскоша. Хочацца, каб час маёй вандроўкі доўжыўся бясконца. Я гляджу на блакітнае неба, дыхаю свежым крыштальным паветрам, і нібыта ўбіраю ў сябе цеплыню сонца, золата лісця, водар восені…
Трава крыху прыцьмела, але ўсё яшчэ захоўвае зялёны колер. Восеньскія туманы і начныя халады пазбавілі траву той сакавітасці, якой яна поўнілася летам. Клёны-моднікі даўно апрануліся ў самыя шыкоўныя строі. І ім зусім не хочацца скідаць такое дзівоснае ўбранне. А лістапад ўжо прыйшоў і яму засталося толькі забраць багатую залатую даніну — лісце, якое старанна распісвалі золатам яго браты — верасень і кастрычнік. Сярод стракатых клёнаў, асін і бярозак зелянеюць смагардавыя елкі. Ганарлівыя стройныя красуні нібыта кажуць: “Восень ніколі не пакрывае нас пазалотаю, бо не адважваецца дакрануцца да вострых іголак! Таму мы заўсёды захоўваем свой сакавіты зялёны колер…”