Пірагі і іншая выпечка

Перакачэнік

Цеста: 2 яйкі, 2 ст. вады, мука — колькі возьме вада.
Начынка: 1,5 кг мяса (бараніна, ялавічына, цяляціна альбо мяса гуся), 4 невялікія цыбуліны, сметанковае масла, тлушч, соль.

Дополнительные ОписаниеПодробнее

Цеста падзяліць на 5 частак. Кожную частку раскатаць у локшыну (пласт). Мяса парэзаць на невялікія кавалки, цыбулю — паўкольцамі. Першую локшыну памазаць сметанковым маслам, затым палажыць кавалачкі мяса і цыбулю. Пасаліць. Зверху палажыць новую локшыну — і так усе 5 пластоў. Затым локшыны шчыльна скруціць у рулет і завярнуць калачыкам (у форме кальца). Палажыць на змазаны тлушчам протвень і выпякаць у духоўцы альбо печцы.
Крыніца: Рэцэпты кухні «кн. Міхаіла Святаполк-Мірскага»

Price: BYR0.00

Піражкі бульбяныя з грыбамі

1 кг бульбы, 100 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 2 яйкі, 0,5 шклянкі паніровачных сухароў, 4 ст. лыжкі сметанковага масла або маргарыну, соль.

Дополнительные ОписаниеПодробнее

Абабраную бульбу зварыць, падсушыць, патаўчы, дадаць 1 ст. лыжку масла (маргарыну), 1 яйка, старанна вымешаць. Вараныя грыбы пасячы, перамяшаць з падсмажанай нашаткаванай цыбуляй, соллю і перцам.

З бульбяной масы сфармаваць невялікія плоскія кружкі, на сярэдзіну пакласці фарш, краі зашчыпаць. Абмакнуць піражкі ў яйка, укачаць у сухары і абсмажыць у разагрэтым на патэльні масле.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

Price: BYR0.00

Вушкі

2 шклянкі мукі, 1 яйка, 0,75 шклянкі кіслага малака, 1 ст. лыжка цукру, 0,5 ч. лыжкі соды, 2 ст. лыжкі топленага масла, 3 ст. лыжкі смятаны, 3 ст. лыжкі працёртых ягад.

Дополнительные ОписаниеПодробнее

З мукі, кіслага малака, соды, цукру і яйка замясіць цеста, тонка раскачаць яго, нарэзаць ромбамі. Супрацьлеглыя канцы ромбаў злучыць і зашчыпаць. Вушкі выкласці на бляху, змазаную тлушчам і выпечы ў духоўцы.

Падаць гарачымі са смятанай, змешанай з працёртымі ягадамі.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

Price: BYR0.00

Блінцы

1,25 шклянкі мукі, 2 шклянкі малака, 1 яйка, 0,5 ст. лыжкі цукру, 4 ст. лыжкі топленага масла, кавалак сала для падмазвання, соль.

Дополнительные ОписаниеПодробнее

Яйка, цукар, муку і 1 шклянку малака добра вымешаць, каб не засталося камякоў. Затым уліць астатняе малако, перамяшаць. Патэльню добра нагрэць, змазаць кавалкам сала, наліць тонкім слоем цеста. Гатовыя блінцы скласці напалам і яшчэ раз напалам, абсмажыць на масле з абодвух бакоў.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

Price: BYR0.00

Блинцы аўсяныя

2 шклянкі аўсяных круп «Геркулес», 6 шклянак вады, 1 шклянка мукі, 1 яйка, 1 ч. лыжка цукру, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі алею, кавалак сала для падмазвання, соль.

Дополнительные ОписаниеПодробнее

Аўсяныя крупы «Геркулес» пакласці ў рондаль, заліць вадой, даць закіснуць, пасля чаго працадзіць, прамыць і зноў працадзіць. На атрыманым аўсяным малачку прыгатаваць цеста для блінцоў, дадаўшы аўсяную або пшанічную муку, яйка, цукар і соль.

На добра нагрэтай патэльні, змазанай салам, выпечы блінцы, перакласці іх падсмажанай на алеі цыбуляй і прагрэць у духоўцы.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

Price: BYR0.00

Аладкі з яблыкамі

2 шклянкі мукі, 2-3 яблыкі, 0,75 шклянкі кіслага малака (кефіру), 1 яйка, 1 ст. лыжка цукру, алей для смажання, 0,5 ч. лыжкі соды, соль.

Дополнительные ОписаниеПодробнее

Яблыкі (разам са скуркай) змяльчыць на буйной тарцы, дадаць яйка, цукар, кіслае малако, соду, муку, добра вымешаць. Лыжкай выкладваць цеста на добра разагрэтую патэльню з алеем. Абсмажваць аладкі з абодвух бакоў.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

Price: BYR0.00