Пельмені (калдуны)

Цеста: 1 ст. вады ці малака, 1 яйка, мука - колькі возьме вада.
Фарш: 0,5 кг цяляціны (ялавічыны), 0,5 кг бараніны, 5-6 сярэдніх цыбулін, перац, соль.
Мяса пасаліць, дабавіць перац, дробна пакрышаную цыбулю, добра вымешаць.
Булён: лаўровы ліст, соль.
Затаўка (запраўка): сметанковае масла.

Размяшаць яйка з вадой, дабавіць муку. Цеста павінна быць мяккім, але пругкім. Калі разрэзаць яго нажом, у цесце павінны быць невялікія дзірачкі. Частку цеста скатаць каўбаскай і разрэзаць на невялікія кавалачкі. З іх сфармаваць шарыкі і абмакнуць у муку. Затым качалкай раскатаць блінчыкі, у цэнтр палажыць фарш, зашчыпаць край і зрабіць зубкі.
У каструлю наліць крыху больш за палову вады. Калі вада закіпіць - пасаліць, дабавіць два-тры лаўровыя лісткі і пакласці пельмені. Варыць 15-20 хвілін з таго моманту, як пельмені ўсплывуць, штораз памешваючы драўлянай лыжкай. Шумоўкай дастаць прыгатаваныя пельмені на талерку і паліць маслам. Есці пельмені патрэбна лыжкай, спачатку адкусіць ражок і пацягнуць сок, а затым з'есці ўсё астатняе.
Крыніца: Рэцэпты кухні «кн. Міхаіла Святаполк-Мірскага»

views: 247

Price: BYR0.00

Comments are closed.