Першы адкрыты Фестываль Сыру з выставамі, конкурсамі і народнай дэгустацыяй адбудзецца 20-21 верасня, паведамляе «Твой Стыль».
Фестываль ладзіцца дзеля падтрымкі нацыянальных вытворцаў, папулярызацыі беларускай малочнай прадукцыі і прапаганды яе на ўнутраным і знешнім рынках.
У межах фэсту пройдуць конкурсы якасці сярод вытворцаў сырнай прадукцыі, кулінарнага майстэрства вырабаў з сыру, выставачных і гандлёвых павільёнаў, народная дэгустацыя.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія прадпрыемствы, кухары, кандытары, майстры кулінарыі.
Последние комментарии