Наш народ, прыветлівы і гасцінны, здаўна славіўся сваімі гасцявымі кірмашамі. На Любаншчыне, напрыклад, на Тройцу чакаюць далёкіх і блізкіх сяброў і сваякоў жыхары Ямінска, на Вялікдзень ўсе з’язджаюцца ў Пласток, а на Петрака гасцявыя кірмашы ладзяцца ў Шыпілавічах.
З часам старыя традыцыі забываюцца, і ў тых жа Шыпілавічах нямногія могуць успомніць, як жа святкавалі Петрака, хаця ўсе ведаюць, што ў гэты дзень у вёсцы вялікае свята. Каб адрадзіць некаторыя традыцыі, у Дзень Святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла раённым Цэнтрам культуры і вольнага часу г. Любані ў вёсцы Шыпілавічы былі арганізаваны святочныя мерапрыемствы.
Трэба адзначыць, што на чатыры дні Шыпілавічы сталі выбітным культурным цэнтрам Любаншчыны. Сюды з’ехалася больш за паўсотні маладых апантаных зацікаўленых людзей, прычым не толькі з нашай краіны, але і з Расіі. У прыватнасці, пасля ўдзелу ў першым фестывалі мастацтваў беларусаў свету, які праходзіў у межах «Славянскага базару» ў Віцебску, на Любаншчыну прыехалі беларусы Прыбайкалля – гурт «Крывічы» з Іркуцка. Адчуванне было такое, што Шыпілавічы наведалі госці з мінулага: на вуліцах вёскі ўвесь час можна было сустрэць людзей у самаробных беларускіх народных строях. Напярэдадні свята на працягу трох дзён у Шыпілавіцкім клубе працавала танцавальная школа. Падчас яе работы Сяргей Выскварка, загадчык арганізацыйна- Continue reading
Последние комментарии