— А цяпер ад нас будзе «Каравайчык». Мамы нам пяклі такія каравайчыкі, з якімі мы ішлі замуж… — узяла ў рукі цуд, завернуты ў тканіну і ўпрыгожаны сапраўднымі кветкамі гаваркая Соф’я Рабцэвіч, перад тым, як зацягнуць песню. Яе падхапілі іншыя жанчынкі-спявачкі народнага ансамбля «Завіца» з вёскі Раздзялавічы (Ганцавіцкі раён).
Але былі гатовыя падпяваць і слухачы, — ды толькі каб ведалі словы. І, магчыма, не ўсе разумелі (у зале было шмат замежнікаў), але ў прыпевах ахвотна пляскалі. А яшчэ глядзелі на жанчын, як на чараўніц! Яны ж выйшлі ў самаробных строях, якія традыцыйна шылі сабе жанчыны ў гэтай вёсцы: белыя кашулі і спадніцы з чырвонымі арнаментамі з кветак, падобных на ружы ці півоні, — гэта ж Палессе! І ў іх песнях чуваць палескія адгалоскі: падводка, доўгія, працяжныя ўнісоны. Здавалася, ты ў тое Палессе пагружаешся ў думках падчас песні. І бачыш тую вёску, схаваную пасярод балот і лясоў. І як яшчэ гэтыя песні маглі дажыць да нашых дзён? Што з імі будзе далей, ці будзе працяг?
— Дзеткі нашы пяюць у школе, унукі пяюць. Прывучаем, шмат песень знаюць. Калі трэба, то і ўся вёска заспявае. У нас пяюць, на вяселлях заўсёды гучаць нашы песні, — тлумачыць Людміла Рабцэвіч, кіраўнік народнага ансамбля «Завіца».
Але на гэты раз слухачамі былі эксперты Краін СНД па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія сабраліся ў гэтыя дні на сустрэчу ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па рашэнні Бюро ЮНЕСКА ў Маскве. Адна справа — пагаварыць пра Continue reading
Последние комментарии