Белакрылая Завея
Шчодра снег навокал сее.
Ды хапае ёй работы —
Ладзіць снежныя сумёты.
Быццам абстракцыяністка
Снег кладзе то ўверх, то нізка.
Тых, хто густ мастацкі мае,
Творчасцю сваёй здзіўляе.
Глянь, дызайнерка Завея
І ўбранні шыць умее!
Каб адкрыць паказы мод,
Дрэвы сталі ў карагод.
У найвыдатнейшым настроі
Дэманструюць свае строі.
На калекцыю адразу
Паступіла шмат заказаў.
І Завея ў натхненні
Ладзіць модныя адзенні.
Навокал ззянне і гламур
Усе апрануты ад куцюр.
Добавить комментарий