Авторы: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы.
Издательство: Минск, Полымя, 1993.
Вялікі ўплыў на яўрэйскую кухню, традыцыі якой бяруць пачатак са старажытных часоў, мелі рэлігійныя абрады, што патрабавалі ўжываць толькі пэўныя прадукты і вызначалі спосабы прыгатавання ежы. Так, забаранялася есці свініну, змешваць мясныя і малочныя прадукты, гатаваць стравы з крыві і г.д.
ТОП-РЕЦЕПТ:
БОРШЧ ХАЛОДНЫ САЛОДКІ
400 г буракоў, 400 г бульбы, 120 г сухафруктаў, 2 яйкі, 50 г зялёнай цыбулі, 700 г смятаны, цукар, воцат, соль.
Прамытыя сухафрукты заліць халоднай вадой, дадаць цукар і зварыць. Буракі абабраць, нашаткаваць, заліць гарачай вадой, дадаць соль і воцат, зварыць да мяккасці. Змяшаць буракі з сухафруктамі (разам з адварам), пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, варыць каля 20 хвілін, ахаладзіць.
Пры падачы на стол у кожную талерку пакласці пасечаныя крутыя яйкі, дробна нарэзаную зялёную цыбулю і смятану.
Добавить комментарий