На экране камп’ютара — знойдзены ў Інтэрнэце спіс з сотні найгалоўных трэндаў 2011 года. Пракручваю ўсялякія тэхнічныя навінкі, архітэктурныя кірункі, экалагічныя прадукты… І вось спыняюся на пункце 21, пададзеным з такой расшыфроўкай: «Цяпер, акрамя архітэктуры, натоўпы турыстаў прыцягвае кулінарыя. Шэф-повары становяцца такімі ж зоркамі, як старыя замкі і саборы». Гаворка — пра кулінарны турызм. І сапраўды, засталося колькі тыдняў да завяршэння пікавага турсезона. Чаму б пасля прыёму «гурманаў» адпачынку не прымаць у Беларусі гурманаў у прамым сэнсе гэтага слова? Іншая справа — забяспечанасць напрамку адпаведнымі інфраструктурнымі і, безумоўна, культурнымі кампанентамі. Дый наогул, ці існуюць адпаведныя маршруты, каб загадзя паведаміць турысту: маўляў, сапраўдныя дранікі пакаштуеце толькі там, непадалёк ад старадаўняга замка, а вось «аўтэнтычныя» зразы- акурат вось тут, ля ратушы? Кошт гастранамічнага тура па еўрапейскай краіне дасягае некалькіх тысяч еўра. А ці не застаюцца «ў мінусе» арганізатары айчыннага «смачнага адпачынку»? Карэспандэнт «К» вырашыў вывучыць прапанову і попыт на кулінарны турызм у Беларусі.
Найперш гаворка — пра прэстыж
Афіцыйны інтэрнэт-рэсурс краіны Belarus.by сярод пяці важкіх прычын наведаць нашу дзяржаву пазначае нацыянальную кухню. Маецца яе апісанне і ў рэкламных буклетах, падрыхтаваных Нацыянальным агенцтвам па турызме. Але падабраць варыянт маршруту для гурманаў аказалася няпроста. Тэлефанаванне ў сталічны Турысцка-інфармацыйны цэнтр (як спажыўца паслуг, каму неабходна прывезці групу турыстаў з замежжа менавіта па «кулінарных кропках»), на жаль, звялося да прапановы наведаць «Дудуткі»: «Крыху спазнілся на «Мотальскія прысмакі», а больш…».
На жаль, ні іншых маршрутаў, ні магчымасцей не прапанавалі. А тое самае спалучэнне кулінарыі з наведваннем помнікаў спадчыны падаецца найперспектыўным. Чаму б, скажам, наведаўшы замкі ды палацы, пакаштаваць там сапраўдныя каўбаскі па-слуцку, кіндзюк або верашчаку? Апошняй, як сведчаць гісторыкі, напрыканцы XVIII стагоддзя частавалі гасцей у нясвіжскім Continue reading