На зямлі пануе лістапад. Сёлета ён лагодны, не спяшаецца клікаць холад ды маразы. Толькі падоўжыў цёмныя прахалодныя ночы, але дні апошняга месяца восені даволі цёплыя і сонечныя.
Дрэвы і кусты пакрыху губляюць сваю каляровую лістоту і збіраюцца заснуць з першымі маразамі аж да самай вясны. І вось у гэты час спакою і адпачынку з зялёнага кусціка на клумбе нечакана выскачыла яркая Кветачка-аксамітка. Малечу абудзіў цёплы сонечны Прамень, які любіў прысесці на зялёны кусцік і назіраць за ўсім, што робіцца навокал. Прамень сагрэў зямлю, і маленькая кветачка падумала, што прыйшла вясна. Яна выскачыла насустрач Промню і адкрыла свой яркі бутон-парасончык. Прамень закахаўся ў прыгажуню, а яшчэ ён вельмі баяўся, што з дня на дзень можа ўдарыць мароз… А бесклапотная Кветачка-аксамітка з цікавасцю пазірала навокал і радавалася таму, што прачнулася. Прамень грэў сваю выхаванку ад світанка да захода сонца. А Лістапад, які назіраў за іх трапяткімі пачуццямі, вырашыў яшчэ доўга не клікаць холад і мароз. І яго сэрца кранула гісторыя гэтага кахання.
Author Archives: Екатерина Хадасевич-Лисовая
Гісторыя аднаго кахання
Восеньскі вальс
Восень. Цёплая, сонечная, залатая… Шмат хто з людзей, якіх ніякім чынам нельга аднесці да рамантыкаў, бачаць у гэтай найцудоўнейшай пары года завяданне, нават смерць. Гэта не так! Восень — асаблівы перыяд, напоўнены пералівамі фарбаў, што так прыемна радуюць вока і запаўняюць душу асаблівым святлом.
У сонечныя дні неба пафарбавана ў ярка-блакітны колер, яно нібы працята залатымі сонечнымі промнямі, якія праліваюцца адразу аднекуль з вышыні і з бакоў. Сонца песціць лістоту, траву і незлічоную колькасць пярэстых восеньскіх кветак, што рассыпаліся паўсюдна, нібыта каляровыя шкельцы з чароўнага калейдаскопа Спадарыні Восені.
Быццам рыхтуючыся да балю, дрэвы апрануліся ў свае самыя раскошныя ўбранні, расшытыя золатам усемагчымых адценняў. Лёгкі ветрык ціхутка кратае салатава-зялёныя, жоўта-аранжавыя, залаціста-рудыя, пурпурна-карычневыя лапікі лісцянога адзення.
Вецер пралятае па стракатай алеі і раптам на хвіліну замірае, ашаломлены незвычайна цудоўным відовішчам. Каля ракі, любуючыся сваім адлюстраваннем, стаіць Прыгажуня. Яе тонкі стан, абвіты залатой сукенкай, зіхаціць і пераліваецца на сонцы. Сэрца Ветру схамянулася — ён закахаўся. Continue reading
Кнопка
Таня собиралась на своё первое в жизни свидание. Как же она волновалась! Ещё бы, ведь все девчонки станут завидовать ей, когда узнают с кем она встречается.
— Тьфу-тьфу! Только бы не сглазить! – постучала Таня по деревянной столешнице. – Пока что мы с Виктором не встречаемся. Думаю, всё будет зависеть от сегодняшней встречи. Если ему понравится вечер, проведённый в моей компании, можно будет надеяться на продолжение наших отношений.
Таня вытащила из шкафа все свои наряды и долго крутилась перед зеркалом, выбирая самый лучший. Сегодня вечером ей хотелось быть необыкновенно красивой и элегантной, чтобы хорошо смотреться рядом с неотразимым мужчиной своей мечты. Татьяна и сейчас до конца не верила счастью, выпавшему на её долю. Почему тот взрослый тридцатилетний мужчина обратил внимание на неё, обычную школьницу, которой всего шестнадцать? Ведь за таким красавцем увивались все девчонки старшеклассницы и студентки. А он пришёл на дискотеку, задумчиво понаблюдал за всеми и подошёл именно к ней, Татьяне!
Девушка вспомнила, как от волнения её руки мгновенно стали холодными, как лёд, а щёки вспыхнули пунцовым румянцем. Каким уверенным и спокойным был этот молодой человек, а она так Continue reading
Сакрэт смагардавых красунь
Восеньскі цёплы сонечны дзень. Я павольна іду па ледзь прыкметнай сцежцы, любуюся прыгожым краявідам. У промнях залатога сонца купаецца лістота дрэў, расфарбаваная Восенню-мастачкай. Жоўты, руды, пунсовы… Пералівы колераў такія багатыя, такія яркія. На зямлі гаспадараць велічная прыгажосць і шчодрая раскоша. Хочацца, каб час маёй вандроўкі доўжыўся бясконца. Я гляджу на блакітнае неба, дыхаю свежым крыштальным паветрам, і нібыта ўбіраю ў сябе цеплыню сонца, золата лісця, водар восені…
Трава крыху прыцьмела, але ўсё яшчэ захоўвае зялёны колер. Восеньскія туманы і начныя халады пазбавілі траву той сакавітасці, якой яна поўнілася летам. Клёны-моднікі даўно апрануліся ў самыя шыкоўныя строі. І ім зусім не хочацца скідаць такое дзівоснае ўбранне. А лістапад ўжо прыйшоў і яму засталося толькі забраць багатую залатую даніну — лісце, якое старанна распісвалі золатам яго браты — верасень і кастрычнік. Сярод стракатых клёнаў, асін і бярозак зелянеюць смагардавыя елкі. Ганарлівыя стройныя красуні нібыта кажуць: “Восень ніколі не пакрывае нас пазалотаю, бо не адважваецца дакрануцца да вострых іголак! Таму мы заўсёды захоўваем свой сакавіты зялёны колер…”
Восеньскі фотаэцюд: Аповед ветра
Залаты восеньскі дзень, працяты промнямі цёплага сонца, клікаў з дому. Я прыхапіла фотаапарат і выехала за межы мітуслівага пыльнага горада. Прагульваюся па хутары. У ім усяго сем дамоў, чатыры закінутыя. Сцяжынка, па якой я іду, збочвае і я заходжу за кустоўе адзічэлага бэзу. За зараснікам раскінуўся лужок, які гарэзліва падняўся крыху ўверх. І тут я ўбачыла нешта цікавае…
На ўзгорку, сярод лісцяных дрэў, паўсталі дзве сасны. Іх ствалы імкнуцца адзін да аднаго, нібы мараць дакрануцца. Як апынуліся тут два гэтыя дрэвы? Падыходжу да хваін, сядаю паміж імі адпачыць. Да мяне даносіцца ціхуткі шэпт. Прыслухоўваюся… Гэта вецер шапаціць! А ў яго шолаху я чую словы! Адвечны вандроўнік расказвае мне гісторыю двух дрэў, што растуць тут, удалечы ад роднага лесу.
— Калісьці даўно недалёка адсюль рос сасновы бор. – Шаптаў вецер. І не было ў свеце лесу прыгажэйшага і багацейшага за той дзівосны бор. Але аднойчы здарылася непапраўнае. Падчас летняй спёкі ўспыхнула маленькая іскарка, якая ў адно імгненне разлілася па сасновым боры вогненнай ракой. Прагныя языкі полымя аблізвалі ствалы гонкіх соснаў, лёгка узвіваліся па стройных дрэвах пад самае неба. Яшчэ хвіліна і тое, што ўчора было велічным дрэвам, абрушвалася на абпаленую зямлю счарнелай галавешкаю… Уратаваць сасновы бор было не магчыма. Ды й што мог зрабіць я, вецер? Толькі разагнаць агонь яшчэ больш, дапамагчы полымю хутчэй разляцецца па лесе? Я замёр над борам, які дажываў свае апошнія страшныя гадзіны. І тут я пачуў голас каралевы-сасны. Continue reading