Смоўжыкі. Маленькія, бяскрыўдныя, марудныя. Яны вельмі сімпатычныя і цікавыя.
За гэтымі істотамі цікава назіраць. Акрамя таго, слімачкі проста выдатныя фотамадэлі, бо нікуды не спяшаюцца, рухаюцца вельмі павольна, і наогул, не пратэстуюць супраць фотасесіі. Мне захацелася зрабіць здымкі некалькіх прадстаўнікоў гэтага віду. Знаёмцеся — прывабныя смоўжыкі!
Дастаткова аднаго позірку, каб зразумець, што перад намі Загадкавая Незнаёмка. Яе эфектная ракавіна, расфарбаваная ў самае моднае адценне сезону, удала гарманіруе з колерам самой красуні. Спешчаная прыгажуня ўладкавалася на свежым прахалодным лісціку, і, здаецца, ёй зусім не хочацца злазіць на жорсткую сухую траву. Загадкавая Незнаёмка какетліва пазірае з-пад закручанай ракавіны: “Вось якая я грацыёзная, эфектная і абаяльная!” З ёю немагчыма не пагдзіцца…
Author Archives: Екатерина Хадасевич-Лисовая
Фотаэцюд: Смоўжыкі
Фотаэцюд: «Травень і Вясна»
Малады і поўны сіл квітнеючы Травень закахаўся ў Вясну. Прыгажуня займала яго думкі, валодала ўсімі марамі і летуценнямі. Ды ніяк не адважваўся ён расказаць каханай пра свае пачуцці. Баяўся, што красуня толькі пасмяецца з яго. Не ведаў Травень, што падабаецца ён Вясне. Чакала прыгажуня, пакуль ён зробіць першы крок, марыла пачуць ад каханага самыя галоўныя словы. Так і хадзілі яны зусім блізка ад свайго шчасця, а дакрануцца да яго не маглі. Вырашыў тады нясмелы Травень расказаць пра свае пачуцці падарункам. Адшукаў сярод вясновых кветак самыя прыгожыя і сплёў з іх вянок. У апошнюю ноч падарыў яго любай. Гэта азначала “Я цябе кахаю!” Узяла Вясна вянок і надзела яго, быццам адказала: “І я цябе!” І ў тую ж апошнюю ноч яны зніклі, саступілі месца Лету. А на ўспамін усім закаханым пакінулі прыгожы вянок з сонечна-ружовых кветачак, які быццам нагадвае: “Не дайце свайму шчасцю прайсці міма.”
Фотоэтюд «Вечер при свечах»
Солнце плавно катилось по небосводу, устремляясь спрятаться за горизонт. Его косые жёлтые лучи золотили молодую листву, прощаясь до завтра. Дневной зной уступил место тёплому майскому вечеру. Молодая семейная пара наслаждалась отдыхом на даче. В яблоневом саду, окутанном дивным ароматом цветущих деревьев, они устроили романтический ужин.
На круглом столике, устланном белоснежной скатертью, стояла красивая посуда и две свечи. На тарелках был лёгкий вкусный ужин, в высоких бокалах играло богатым рубиновым цветом красное вино. Молодые люди наслаждались обществом друг друга и романтическим ужином. И в этот момент им казалось, что нет в мире никого счастливее их. Как нравилось им уединение в тиши яблоневого сада. Влюблённые и не догадывались, что за ними сейчас наблюдает одно существо. Даже если бы они заметили большую майскую жучиху, которая сидела на ветке дерева и смотрела на них, ни за что бы не угадали, о чём она думает. Да, пожалуй, никто и никогда бы не узнал, но… Мысли жучихи прервал майский жук, который, не спросив разрешения, приземлился рядом. И вёл он себя так бесцеремонно не потому что был невежливым, а Continue reading
Фотаэцюд «Пяты пялёстак»
Пяты пялёстак
Сярод зялёнай лістоты кустоўя раскінуліся пышныя ліловыя шапкі, а над садамі паплыў салодка-дурманлівы водар. Гэта зацвіў бэз. Радуюць вока белыя, ружовыя, фіялетавыя суквецці, якія можна пабачыць толькі позняй вясной. Дачакаўся, нарэшце, гэтай пары пан Чмель. І цікавіў яго не бэзавы нектар, які збіралі астатнія яго сваякі. Ён чакаў, пакуль раскрыюцца дробныя бутончыкі зусім з іншай нагоды. Мінулым летам рэспектабельны пан Чмель без памяці закахаўся ў маладзенькую Пчолку. Узяў ён вядзерца самага каштоўнага нектару, які быў сабраны з рэдкай кветкі — Венерынага чаравічка — і паляцеў сватацца. Усе панначкі-пчолкі зляцеліся, каб хоць паглядзець на такі шыкоўны падарунак. А нявеста на заляцанні кавалера адказала: “Нектар – ён і ёсць нектар, няхай сабе і з такой рэдкай кветкі! Не здзівіў ты мяне такім падарункам. Пайду за цябе замуж, калі падарыш мне кветачку бэзу, у якой будзе пяць пялёсткаў.” Давялося пану Чмялю амаль цэлы год чакаць, пакуль бэз зацвіце, а пакуль чакаў вучыўся лічыць. Аж да пяці! Ды што не зробіш для каханай? І дачакаўся, і лічыць навучыўся. А як толькі пачалі распускацца ліловыя кветачкі, ад світанку да захаду лятаў касматы кавалер над бэзавымі кустамі і шукаў кветачку з пяццю пялёсткамі. Знайшоў! Тузаўся-тузаўся, але ўсё ж здолеў сарваць яе. І вось з такім букетам нявесты зноў паляцеў сватацца. Прыняла нявеста і кветачку, і жаніха, і пра вядзерца каштоўнага нектару не забылася. Прайшоў настойлівы Чмель іспыт на добрага і паслухмянага мужа.
Вясновы фотаэцюд
Вясна песціць зямлю паўднёвым ветрыкам, які прынёс цёплы май. Самая рамантычная пара года дасягнула свайго росквіту, яе дзівосная энергія разлілася паўсюдна. Менавіта яна, гэтая наймацнейшая сіла, здолела растапіць снег і лёд, абудзіла зямлю. Сціплыя і непрыкметныя зімой чорна-белыя бярозкі апрануліся ў ярка-зялёныя атласныя сукенкі. Беластвольныя паненкі какетліва ўпрыгожыліся доўгімі завушніцамі і зазірнулі ў люстраную роўнядзь сажалкі. Задаволеныя сабою, красуні расправілі галінкі-плечы і пацягнуліся высока ў неба, да цёплага сонца. Дзесьці ў блакіце нябёсаў гайсаў гарэза-вецер, ён весяліўся, шкуматаючы белыя аблачынкі, падобныя на пухнатых авечак. Гнаў вятрыска пульхнае воблачка, як раптам, у люстэрку сажалкі ўбачыў тонкія станы ў зялёных сукенках. Забыўся ветрык-гарэза на забавы з аблачынкамі, прыцішэў і спусціўся ніжэй. Падплыў ён да бярозак, асцярожна дакрануўся да зялёных строяў. У замілаванні любуецца атласнымі ўбраннямі і гнуткімі пругкімі галінкамі. А беластвольныя паненкі какетліва ўсміхаюцца, ды шапацяць завушніцамі, гледзячы на вятрыску-небараку, які, хоць і саромеецца, але не можа адвесці вачэй ад іх дзявочай прыгажосці…
Записки «чайника»
В то утро я проснулась с приподнятым настроением, хотя и чувствовала, что не выспалась. Наступил понедельник, нужно было вставать в шесть часов и ехать на работу едва ли не через весь город. Казалось бы, перспектива не очень-то… Но! Вчера я купила себе много новых вещей, щедро пополнив весенний гардероб. Апрельское утро встречало безоблачным небом и ярким тёплым солнцем. Погода обещала быть прекрасной.
Я выпила крепкий бодрящий кофе и, довольно потирая руки, вытащила из шкафа новую юбку, роскошный комплект нижнего белья, кофточку и туфли на умопомрачительных шпильках. Через полчаса я вышла из дому и поспешила (насколько могла быстро на таких каблуках) на остановку. На полпути меня догнала приятельница-соседка.
— Тебя прямо не узнать! – она окинула хищным взглядом мои обновки. – Вся такая весенняя, красивая…
— Да, весна действительно побуждает поменять что-то в гардеробе, да и в себе, пожалуй.
Болтая ни о чём, мы дошли до остановки. И уже за это короткое время и небольшое расстояние я ощутила, что красота моих новых изящных туфель непременно потребует от меня огромных жертв. На остановке скопилось много людей, видимо, автобуса давно не было, а значит, присесть вряд ли удастся.
Continue reading