Некалькі дзён назад наведаў музей архітэктуры і побыту Беларусі “Строчыцы”, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Мінска, а дакладней ад аўтарынка ў Малінаўцы. На мой погляд гэта самы цікавы і адметны музей пад адкрытым небам у Беларусі. Аднак яго турыстычны патэнцыял раскрыты не вельмі добра. У выхадныя дні там можна сустрэць шмат народу, а вось у будні… не вельмі. Не хапае, мабыць, інфармацыйнага рэзанансу, так як крэатыўных турыстычных паслуг там вельмі шмат.
У музеі некалькі рэлігіёзных драўляных збудаванняў. Усе яны знаходзяцца на рэканструкцыі, як мне падалося. Было б вельмі добра, каб гэтая помнікі адрадзілі сваё прадназначэнне — сталі дзеючымі храмамі.
Разглядаеш унікальныя драўляныя пабудовы і здзіўляешся ў які раз, колькі цікавага тоіца ў беларускай глыбінцы. І я ў гэтым неаднаразова пераконваўся, калі падарожнічаў па Беларусі. Сапраўдны працоўны подзвіг здзейснілі стваральнікі музея «Строчыцы», і гэта быў вельмі важны крок для захавання беларускага драўлянага народнага дойлідства.
[nggallery id=8]