Зельвенские кондитеры создают сладкие шедевры

Ні адно свята не абыходзіцца без салодкіх пачастункаў: тортаў, пірожных, пячэння. Любяць іх і дзеці, і дарослыя. Адны гаспадыні стараюцца парадаваць сваю сям’ю выпечкай уласнага прыгатавання, другія ж з’яўляюцца прыхільніцамі кандытарскіх вырабаў прадпрыемства грамадскага харчавання Зэльвенскага філіяла аблспажыўтаварыства. Яго салодкую прадукцыю можна набыць не толькі ў гандлёвых кропках Зэльвенскага раёна, але і ў 4 магазінах г.Слонім.

Сярод кандытарскіх вырабаў сустракаюцца сапраўдныя шэдэўры. Што гэта так, маглі пераканацца пакупнікі магазіна “Кулінарыя”, дзе нядаўна была арганізавана невялікая выстава вырабаў майстра-кандытара Чаславы Аніські, кандытараў Ганны Сячэйкі, Марыі Гарадко і іншых работніц кандытарскага цэха пад кіраўніцтвам тэхнолага Вольгі Фядосавай.

– Праца кандытараў падобна да творчасці мастака, – разважае Вольга Фядосава. – У кожны торт, пірожнае ці іншую выпечку яны ўкладваюць часцінку сваёй душы. Толькі тады атрымліваецца непаўторны пачастунак. Сучасныя тэхналогіі і прафесіяналізм нашых работнікаў дазваляюць ствараць сапраўдны салодкі цуд.

Прадукцыя кандытарскага цэха заўсёды запатрабавана пакупнікамі. Штодня тут выпускаецца 300–400 кілаграмаў розных слодычаў. У продаж адпраўляецца 9 найменняў тортаў, 12 – пячэння, 18 – пірожных. Перавага аддаецца тым відам кандытарскіх вырабаў, якія карыстаюцца пастаянным попытам. Сярод тортаў пакупнікам палюбіўся “Прэстыж”. Заўсёды добра прадаюцца пірожныя “Заварное”, “Казачнае”, “Вясёлка”, пячэнне “Пяшчота”, рагалікі з павідлам. У бліжэйшы час з’явяцца чарговыя навінкі – торты “Пянёк” і “Ну, пачакай!”

Кандытарскі цэх прымае і індывідуальныя заказы на прадукцыю. У залежнасці ад нагоды – вяселля, дня нараджэння ці юбілею – кандытары падбяруць форму, кампаненты і нават каляровую палітру торта. Так, напрыклад, на вяселле можна заказаць белы крэмавы, а можна, наадварот, здзівіць гасцей нетрадыцыйна яркім яго афармленнем.

У кандытарскім цэху працуюць выдатныя спецыялісты па выпуску салодкай прадукцыі. Сярод іх – майстар-кандытар больш чым з трыццацігадовым стажам працы Часлава Аніська. Яна – неаднаразовы прызёр абласных і рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства. Для таго, каб дасягнуць высокіх прафе-сійных вяршыняў, Часлава Станіславаўна ўвесь час удасканальвае сваё прафесійнае майстэрства і перадае яго маладому пакаленню.

– Я люблю сваю прафесію, – расказвае жанчына. – Пры стварэнні тортаў і іншых кандытарскіх вырабаў заўсёды стараюся праявіць фантазію. І калі яны зроблены з душой, то не могуць не падабацца. Заўсёды вельмі прыемна, калі за сваю нялёгкую працу мы чуем словы ўдзячнасці ад пакупнікоў.

Высокім прафесіяналізмам, майстэрствам і творчым падыходам да справы вызначаюцца брыгадзір змены Раіса Кукла, кандытары Ганна Сячэйка, Марыя Гарадко, Любоў Горбач. Усе яны маюць 6 прафесійны разрад. Добрых слоў заслугоўвае праца кандытараў Людмілы Іўко, Ніны Карней і маладых работніц Наталлі Ельяшэвіч і Святланы Касперчык.

Дзякуючы працы гэтых чараўніц з кандытарскага цэха наша жыццё становіцца больш салодкім.

Источник: https://www.praca.zelva.by/work/26256-zelvenskie-konditery-sozdayut-sladkie-shedevry.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.