У Любанскім раёне існуе клуб аматараў хатняга хлеба «Кулідка»

Хто цяпер дома выпякае жытні ці сітны хлеб? Адзінкавыя гаспадыні. І не таму, што не хочуць ці лянуюцца займацца гэтым, а проста не ўмеюць.

Бо з гадамі страчаны матуліны і бабуліны рэцэпты, прыродны газ у многіх дамах выцясніў рускія печы. А без усяго гэтага сапраўднага смачнага духмянага хлеба з падрумяненай апетытнай скарынкай не атрымаеш. Таму загадчыца Ляхаўскага СДК Ірына Міхайлаўна Жудрык і мастацкі кіраўнік названай установы культуры Алена Гаўрылаўна Шаўцова вырашылі аднавіць выпечку самых розных гатункаў хлеба. Рэцэпты яго распытвалі ў старых людзей, вышуквалі ў даўніх кулінарных кнігах. І здолелі на выдатна асвоіць хлебапякарскую справу. Яны стварылі нават клуб аматараў яе пад назвай «Кулідка». У распараджэнні членаў названага клуба маецца нават асобная «Хата хлеба» з цудоўнай печчу. Майстар-класы па хлебапякарстве жанчыны даюць усім жадаючым.

Акрамя хлеба, ляхаўскія ўмеліцы выпякаюць яшчэ розных птушачак з цеста, булачкі, здобу і многае іншае. Уся іх прадукцыя карыстаецца вялікім попытам у спажыўцоў на розных святах, мерапрыемствах. Бо яна такая адметная, апетытная – ну проста смаката!

Галіна СМАЛЯК.

 

"Мне спадабаўся матэрыял! Пакіну спасылку ў сацыяльнай сетцы!"

1252 просмотров

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.