В Шарковщинском районе появился памятник в виде гигантского яблока

Памятник-яблоко на ШарковщинеВялізны бетонны яблык, весам бадай ў палову тоны, з’явіўся ля вёскі Алашкі Шаркаўшчынскага раёну.

Гэта ўжо другі помнік яблыку ў гэтым рэгіёне — яшчэ адзін месціцца ў самім райцэнтры, паведамляе ННВ.

Адкрыццё помніку шаркаўшчынскаму яблыку адбылося на Яблычны Спас, а менавіта ў Алашках тую бетонную садавіну паставілі таму, што там месціцца музей Івана Сікоры і расце пасаджаны яго рукамі яблыневы сад.

Іван Сікора — знакаміты беларускі селекцыянер, садавод. Адзін з гатункаў яблыкаў, што быў ім выведзены, носіць назву «Памяць Сікоры».

 

"Мне спадабаўся матэрыял! Пакіну спасылку ў сацыяльнай сетцы!"

2078 просмотров

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.