В Глыбоком закончился Вишнёвый фест

Вишнёвый фестивальПа дзве тысячы пісьмовых адпраўленняў, пазначаных памятным штэмпелем у гонар вішнёвага фэсту, штодзённа адпраўляліся ў свет з Глыбокага.

Кажа старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат:

— Прадстаўнікі розных краін свету мелі магчымасць пазнаёміцца з нашым самабытным краем, культурай, знакамітымі асобамі і ўраджэнцамі Глыбоцкай зямлі, ацаніць кандытарскія вішнёвыя шэдэўры і пераканацца ў тым, што нашая вішня — самая смачная, што недарэмна менавіта Глыбокае атрымала права і пацвердзіла афіцыйны статус вішнёвай сталіцы Беларусі.

У апошні дзень фэсту адбыліся агляд-конкурс падворкаў “Вішнёвае багацце”, урачыстая рэгістрацыя шлюбаў “Вішнёвае вяселле”, івестыцыйны форум і іншыя мерапрыемствы. Вішнёвы фэст ўлады плануюць праводзіць штогод.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.