Есть ли в наших музеях ночная жизнь?

Меньше недели осталось до международной акции «Ночь музеев». Ведущие мировые музеи в этот день работают до поздней ночи не покладая рук, проводят креативные мероприятия, акции и выставки. Цели этих усилий простые – привлечь  внимание людей к музейной жизни, найти новых посетителей и выработать новые формы музейно-просветительской работы.

Последние годы в акции принимают активное участие и белорусские музеи. Я с удовольствием посещал подобные мероприятия в Минске. Но то Минск, со своим столичным лоском. Но мне стало интересно, как дела в региональных краеведческих и прочих музеях. Просмотрел сайты региональных СМИ и другие новостные ленты своей родной Минской области и нашёл целых три предложения посетить региональные музеи в рамках акции «Ночь музеев». Не густо… В каталог сайта «Музеи Беларуси» включено 32 музея, расположенных на территории Минской области. Думаю информационный повод запаздывает, ведь в региональных музеях столько интересного и работают там исключительно творческие «горящие» своим делом люди.

Привожу с трудом найденные анонсы:

***

Любань

«Ноч музеяў» у стылі позняга сярэднявечча

Любанскі музей народнай славы трэці год запар прымае ўдзел у акцыі «Ноч музеяў», якая праводзіцца штогод напярэдадні Міжнароднага дня музеяў. Мэтай яе з’яўляецца далучэнне насельніцтва да гісторыка-культурнай спадчыны. Толькі ў гэтую ноч наведвальнікі музея маюць магчымасць азнаёміцца з гістарычнымі рарытэтамі, якія захоўваюцца ў фондах установы.

Ноч музеяў – гэта не толькі выстава ўнікальных музейных прадметаў, але і інтэрактыўныя гульні, конкурсы, сюрпрызы. Так, у мінулым годзе наведвальнікі музея мелі магчымасць сустрэцца з даследчыкам глыбокай даўніны нашага краю, археолагам М.М. Крывальцэвічам, убачыць «сведку» тых часоў  – панцыр балотнай чарапахі і яе нашчадкаў, прыняць удзел у «азартных гульнях» бронзавага веку.

У гэтым годзе Ноч музеяў пройдзе ў стылі позняга сярэднявечча. Наведвальнікі музея ўпершыню і толькі ў гэтую ноч змогуць поўнасцю ўбачыць скарб трохгаршовікаў Рэчы Паспалітай ХVІ-пач. ХVІІ стагоддзяў, які быў знойдзены ў в. Кузьмічы Любанскага раёна. Той, хто пераступіць парог установы, ператворыцца ва ўдзельніка з’езда мясцовай шляхты для вырашэння важных палітычных пытанняў, прыме ўдзел у балі, навучыцца танцаваць, зможа зарабіць «грошы» ў інтэлектуальным казіно, а затым – прагуляць іх у «карчме».

Пачатак мерапрыемства – 14 мая ў 20.30.

***

Березино

Далучайцеся да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”

Пакой-музей драўлянай лыжкі, размешчаны ў доме №51 па вуліцы Піянерская запрашае жыхароў і гасцей горада 20 мая 2011 года далучыцца да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. У праграмме:

18.00 – 20.00 Выстава-продаж лыжак для ўласнай гаспадаркі

19.30 – 20.30 Экспазіцыя адной гадзіны (выстава экспанатаў ваеннай пары).

18.00 – 23.00 Наведванне пакоя-музея (уваход у нацыянальным адзенні ці з драўлянай лыжкай). Ушаноўванне 250, 300 наведвальніка.

Выстава традыцыйнай выцінанкі.

Фотасессія “Я і лыжка”

18.00 – 21.00 Выстава-прэзентацыя вышываных ікон “з сонцам, з сэрцам, з вечнай ласкай”.

18.00 – 21.00 Фальклорная праграмма “Адпачываем весела” з удзелам ансамбля лыжкароў Сялібскага СДК, сямейнага дуэта гарманістаў Міхася і Паўла Папругі, ансамбля народнай песні “Славяначка” Любушанскага СДК.

21.00 – 23.00 Гульнёвы падворак “Забавы лыжкароў”.

***

Хатынь

Для тех, кто желает увидеть вечернюю Хатынь, 18 мая 2011 г. мемориальный комплекс продлит свою работу до 22.00.

Заказ экскурсионного обслуживания производится ПРЕДВАРИТЕЛЬНО по телефону: 8 (01774) 55787

P.S. В комментариях я буду эти дни добавлять анонсы, которые буду встречать в сети. Может кому пригодится подробный «разбор» вопроса.

 

"Мне спадабаўся матэрыял! Пакіну спасылку ў сацыяльнай сетцы!"

4435 просмотров

 

9 комментариев

Пакіньце каментарый» 1 2
  1. Ночь в музее. Знакомство с Японией

    14 мая 2011 года Витебский областной краеведческий музей приглашает жителей и гостей города окунуться в таинственную атмосферу культуры Японии. Праздник будет проходить в рамках Международной акции «Ночь в музее».

    Для многих европейцев первое знакомство с Японией – далекой, загадочной и таинственной страной – происходит по-разному, каждый воспринимает ее по-своему. Мы предлагаем Вам разобраться в лабиринтах символов японской культуры в стенах нашего музея и узнать как можно больше.

    Выставка «Планета Япония» (Россия) и выставка, предоставленная Посольством Японии в Республике Беларусь

    Выставки работ витебских художников, навеянные образами Японии, создадут необходимую атмосферу, а современная и традиционная хореография — праздничное настроение.

    Японская поэзия, каллиграфия и графика, живопись и искусство оригами, боди-арт и искусство бонсай станут для Вас ближе и понятнее с помощью мастер-классов, проведенных профессионалами. Фигурки оригами и амигуруми, открытки в технике укиё-э, сделанные Вашими руками, могут стать не только памятными сувенирами, но и хорошим подарком для Ваших родных и близких.

    Японское кино, мультипликация и аниме, игротека, восточные единоборства, чайная церемония, прекрасные гейши и мужественные самураи – это далеко не все, что Вы сможете увидеть в нашем музее.

    Торжественное действо начнется с традиционного детского праздника Хинамацури, продолжится во всех залах Ратуши, а закончится шествием со свечами по улицам города.

    Мы ждем Вас 14 мая с 18.00 до 23.00, чтобы совершить открытие вместе.

    Предварительная продажа билетов в кассе музея (Ленина, 36).

  2. «Ноч музеяў—2011» у Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеi-запаведніку

    polotsk.museum.by 04.05.2011

    Мерапрыемствы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў рамках акцыі «Ноч музеяў»

    14 мая з 15.00 да 23.00

    15.00 — Прэзентацыя калекцыі сучаснага касцюма па матывах традыцыйнага адзення. Тэатр моды «Надзвіна».
    Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я

    15.00 — Маладзёжная акцыя да 70-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны «Пакуль жыву — помню».
    Урочышча «Пяскі»

    15.00 — «Музычныя замалёўкі». Канцэрт навучэнцаў Полацкай школы мастацтваў.
    Мастацкая галерэя

    16.00 — Вечарына старадаўняга беларускага танца
    Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я

    16.00 — Майстар-клас І. Гарбунова «Стойкі алавяны салдацік»
    Музей беларускага кнігадрукавання

    17.00 — Адкрыццё выстаўкі галаўных убораў і элементаў вайсковага адзення (шэўроны) з прыватных калекцый Пылінскага К.К. і Копыла С.П.
    Наведвальнікам у арыгінальных галаўных уборах уваход бясплатны.
    Прэзентацыя марожанага Полацкага малочнага камбіната.
    Дзіцячы музей

    17.00 — Прэзентацыя відэафільма «Вайна, прырода, чалавек».

    17.30 — Канцэрт хора ветэранаў «Вы ў памяці нашай навекі жывыя»
    Прыродна-экалагічны музей

    18.00 — Адкрыццё выстаўкі жывапісу Андрэя і Ніны Гаргоц (Латвія, Краслава)
    Мастацкая галерэя

    18.00, 19.00, 20.00 — Экскурсіі з элементамі тэатралізацыі «Ажываюць старонкі гісторыі».
    Краязнаўчы музей

    19.00–21.00 — Гістарычныя мініяцюры ў выкананні народнага тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз».

    Музей беларускага кнігадрукавання
    21.30 — Канцэрт арганнай музыкі «Музычны феерверк» з удзелам камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр».
    Сафійскі сабор

    Выстаўкі:
    «Народнае адзенне Віцебшчыны»
    Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я

    «Свет дзіцячай кнігі»
    Музей беларускага кнігадрукавання

    Творы навучэнцаў мастацкіх школ г. Полацка і г. Наваполацка
    Мастацкая галерэя

    «Полацк — маё натхненне» — фотавыстаўка А. Болдышава
    Прыродна-экалагічны музей

    З 17.00 да 22.00 кошт уваходнага білета ў музеі зніжаны на 50% для дарослых, на 60 % — для дзяцей.
    Кошт білета на вячэрні канцэрт арганнай музыкі — 7 500 руб.

  3. “Ноч музеяў” 14 мая 2011г. у Музеі гісторыі Магілёва.
    Праграма:
    17.30 Выступ ансамбля старажытнай музыкі “Віола”.
    18.30 Выстава аднаго экспаната: карбач (плётка для фізічнага пакарання), канец XVI ст. – п.п. XVII
    Лекцыя д.г.н., прафесара Марзалюка І.А. “Віна і кара. Тартуры (практыка пакарання ў магдэбургскім Магілёве).”
    21.00 Фаер-шоў ад рыцарскага клуба “Барысфен”.
    Музей будзе працаваць да 2 гадзін ночы.
    Кошт білетаў: дарослыя 4 000, дзеці і студэнты 2 000.

  4. Я вот пару дней подумал, но оказывается не один я подумал про ночь музеев. Вото и егеюин подумали и даже прошерстили этот вопрос вдоль и поперёк.

    Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” пройдзе ў Беларусі
    13.05.2011, 18:32 Культура

    18 мая музейныя работнікі адзначаюць свае прафесійнае свята. Гэта дзень прызнання працы музейных супрацоўнікаў, даследчыкаў гісторыі і помнікаў культуры, рэстаўратараў, стваральнікаў экспазіцый, экскурсаводаў, захавальнікаў калекцый і наглядчыкаў.

    В субботу в Историческом музее ждут медведей с бревнами, а в Художественном — женщин в маленьких черных платьях >>>

    Цікава, што ў 2011 годзе музеі нашай краіны праводзяць мерапрыемствы пад дэвізам “Музеі і памяць”. Мэта правядзення мерапрыемстваў — прадставіць пастаянныя экспазіцыі музея пад іншым вуглом вымярэння, прыцягнуць дадатковых наведвальнікаў, найперш моладзь, незвычайнымі імпрэзамі, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

    Упершыню праводзяцца акцыі з прыцягненнем знакавых асобаў культуры, спорту і бізнесу.

    У гэты дзень музеі на некалькі гадзін працягваюць час сваёй працы і рыхтуюць для наведвальнікаў спецыяльные праграмы. “Ажываюць экспанаты”, і ёсць магчымасць убачыць тое, што звычайна не прадстаўлена ў экспазіцыях.

    Мерапрыемствы, у рамках якіх разам з традыцыйнымі для музеяў экскурсіямі наведвальнікам прапануюцца шматлікія тэатралізаваныя і музыкальныя праграмы. Маштабы музейнай ночы павялічваюцца з кожным годам. У 2005 годзе акцыя «Ноч музеяў» набыла агульнаеўрапейскі характар. У той жа час яна пачала праходзіць пад патранажам Савета Еўропы.

    Акцыя аб’ядноўвае больш за 2000 музеяў з 40 краін Еўропы. У 2010 годзе 3200 музеяў прынялі ўдзел у Еўрапейскай акцыі.

    На Беларусі працуюць 153 музеі. У мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 40 з іх. Сёлета ў міжнароднай акцыі ўдзельнічаюць больш за 60 беларускіх музеяў.

    Запрашаем усіх аматараў мастацтва наведаць музеі нашай краіны ў перыяд з 14 па 18 мая 2011 года.

    Правядзенне “Ночы музеяў 2011” у дзяржаўных музеях Беларусі

    Нацыянальны гістарычны музей:
    16.30- 24.00
    У праекце «Ажыўшая музейная ноч» (сумесна з мастаком А. Смаляком) — праграма «Ажыўшыя карціны» з удзелам зорак айчыннай культуры і спорту (А.Ярмоленка, Алеся, Р.Крымер, Дзядзя Ваня і інш.).

    Сутнасць праекта – аб’яднаць праз мастацтва вядомых і таленавітых людзей Беларусі. Р.Крымер, Дзядзя Ваня, падчас акцыі прымераць на сябе вобразы герояў карцін мастака. Такая масавая акцыя з прыцягненнем знакавых асобаў культуры, спорту, бізнесу праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.

    Нацыянальны мастацкі музей:
    19.00-01.00
    Праект “Прастора жанчыны” – таямнічы лабірынт, у якім будуць адкрыты прасторы Жаночых сакрэтаў, Жаночага інтэлекту, Жаночых капрызаў, Музы, і г.д. А таксама — эксклюзіўныя публічныя лекцыі “Эвалюцыя эталона жаночай прыгажосці на працягу стагоддзяў”; праект “Музей без НЕ” – адкрыццё “ТРОГАТельной выставки”, на якой будуць прадстаўлены творы сучасных маладых скульптараў (Селіханаў, Асташоў, Варвашэня, Аганаў); шоу-праграма на пляцоўцы перад музеем, канцэрт “Жывы гук” з удзелам беларускіх выканаўцаў, прызы і прэміі.

    Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны:
    У аснову сцэнарыя “Ноч музеяў – 2011” пакладзена дата 70-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемствы пройдуць 15 мая на музейных пляцоўках — Цэнтры экалагічнага турызму “Станькава” Дзяржынскага раёна.

    Упершыню шырокаму колу грамадскасці, арганізаваным турыстыстскім групам і іншым катэгорыям наведвальнікаў будзе прадстаўлена магчымасць наведаць ваенна-гістарычныя комплексы “Мінскі ўмацаваны раён” і “Партызанскі лагер”.
    Даведачна: “Партызанскі лагер” уяўляе сабой рэканструкцыю партызанскага лагера часоў Вялікай Айчыннай вайны з тыповай інфраструктурай. Тут можна азнаёміцца з бытам народных мсціўцаў, наведаць лясную лазню і шпіталь, паслухаць кемлівыя партызанскія прыпеўкі і пакаштаваць лясных “прысмакаў”.

    Кульмінацыяй свята стане ваенна-гістарычны фестываль “Беларусь на скрыжаванні вогненых шляхоў”, падчас якога адбудуцца ваенна-гістарычныя рэканструкцыі на тэмы Вялікай Айчыннай і Першай сусветнай войн у пастаноўцы беларускіх, расійскіх, украінскіх, славацкіх ваенна-гістарычных клубаў. Удзельнікі свята змогуць таксама паўдзельнічаць у рабоце дзіцячай “Арт-студыі”, сфатаграфавацца ў вайсковых строях, пакатацца конна, набыць сувеніры музея.

    Белдзяржмузей народнай архітэктуры і побыту:
    16.00 (у сувязі з умовамі працы музея)
    Святочны канцэрт “Святочны вечар у музеі” з удзелам творчых калектываў грамадскага аб’яднання украінцаў на Беларусі.

    Музей Я.Купалы:
    18.00-24.00
    Фестываль рэкламы “Свет там думкі хітрыя знае…”(рэклама ў перыядычным друку пачатку ХХ ст. у артэфактах эпохі).
    Падчас Музейнай ночы-2011 залы экспазіцыі музея ператворацца ў пляцоўку для рэалізацыі разнастайных арт-дзей і перфомансаў.
    Для наведвальнікаў прадстаўляецца магчымасць:
    — пазнаёміцца з гісторыяй з’яўлення рэкламы ў рамках выстаўкі “Свет там думкі хітрыя знае…”;
    — даведацца, як рэкламавалі адзенне, абутак, швейныя прылады, музычныя інструменты, гадзіннікі, фотаапараты ў пач. XX ст.;
    — убачыць “жывую” рэкламу (валанцёры, студэнты сталічных вузаў, праілюструюць яе);
    — паспрабаваць свае сілы ў якасці рэкламнага агента і атрымаць фотаздымак на добры напамін;
    — паглядзець сучасную рэкламу з Міжнароднага фестывалю рэкламы “Канскія львы”.

    Літаратурны музей Якуба Коласа:
    14.00-24.00
    Акцыя “Званы Вялікай Перамогі” (прэзентацыя зборніка “Защитники родной страны”) да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны з удзелам афіцэраў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь; адкрыццё выстаўкі з уласных фондаў “Паўстань, народ, злучы ўсе сілы!”(дарогамі вайны Якуба Коласа). Творчая сустрэча з ганаровымі грамадзянамі г. Мінска да 90-годдзя прыезду Якуба Коласа на пастаяннае жыхарства ў г.Мінск “Я – мінчанін!»

    Літаратурны музей М.Багдановіча
    14.00-23.00
    Музейнае свята ў межах правядзення акцыі “Ноч музеяў” будзе прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча. Падчас свята плануецца прачытаць 120 вершаў пра паэта і для паэта, спець 120 песень, стварыць 120 мастацкіх работ, паглядзець і станчыць 120 танцаў.

    Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры:
    19.00-21.00
    Гала-канцэрт «Вечная магія музыкі» з удзелам маладых выканаўцаў праекта «Маладыя галасы».

    «Музей гісторыі беларускага кіно» (Свярдлова,4):
    18.00-23.00
    «Экраннае ўвасабленне тэмы «ночы» у сусветным кінематографе» з паказам спецыяльнай відэапраграмы.

    Музей гісторыі беларускай літаратуры:
    18.00-23.00
    “Музеі і памяць”: эксперыментальны творчы праект “Между двух портретов” (Н.В.Гоголь – С.А.Есенин: Запечатлённая встреча). Праект ажыццяўляецца пры ўдзеле акцёра Алега Вінярскага, рэжысёра Аляксандра Калюнова і супрацоўнікаў музея.

    Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”:
    17.00-23.00
    Праект “Ноч у музеі” з удзелам фальклорнай групы “Стары Ольса”.
    14 мая музей наведаюць удзельнікі міжнароднай музейнай канферэнцыі “АДІТ”.

    Музей гісторыі горада Мінска” (17-18 мая):
    Адкрыцце выстаўкі “Мастакі Срэбнага стагоддзя”, графіка к. XIX- пачатку XX cт. з прыватнай калекцыі і фондаў ДУ “Літаратурны музей М.Багдановіча” (І.Клюн, Н.Хлебнікава, П.Львоў, У.Татлін, Э.Лісіцкі, Н.Удальцова, Л.Папова, І.Пуні, Г.Клуціс, І.Чашнік).

    Адкрыцце фотавыстаўкі Вадзіма Качана “Горад і людзі” з прэзентацыяй аднайменнага альбома.
    Работа дабрачыннай выстаўкі з прыватных калекцый “Японскі фарфор XVII – пачатку XX ст. у палацавым убранні”.

    Канцэртная праграма. Выступленне спявака А.Арлова з удзелам гурта “Zveno”.

    Выстаўка фларыстычнага дызайна “Сад маёй мары ў Мінскім дворыку” з выступленнем пераможцаў конкурса “Экалагічны касцюм” (гімназія № 19 г. Мінска).

    Прадстаўленне ўдзельнікаў мінскага клуба байкераў.

    Работа фотаатэлье на выстаўцы “Вітрына гарадскога жыцця” з касцюміраваным выступленнем клуба “Мінскі пехотны полк”.

    Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (17 мая):
    Адкрыццё выставы шведскай карыкатуры (малая зала).
    Адкрыццё выставы сучаснага польскага жывапісу (вялікая зала).
    Адкрыццё выставы фотаграфіі Андрэя Васілеўскага (файэ, лесвіца).

    Мемарыяльны музей — майстэрня З.І. Азгура (14 мая):
    Праграма «Традыцыі і сучаснасць. Мастацтва Афрыкі».

    Брэсцкі абласны краязнаўчы музей:
    Акцыя “ У Шляхціча Грабоўскага”: знаёмства з традыцыямі і рэліквіямі шляхецкай сядзібы 19 ст., асаблівасцямі бальнага этыкету і старонкамі з гісторыі моды, а таксама касцюміраваная экскурсія “Вандраванне ў сярэднявечча”.

    Музей народнай творчасці “Бяздзежскі фартушок”:
    Вечар “Цікавае і невядомае” з элементамі фальклорных пастановак.

    Мотальскі музей народнай творчасці:
    Музейныя вячоркі “Хата абрадамі багата” з элементамі абрадаў народных вясновых свят.

    Баранавіцкі краязнаўчы музей:
    “Ад станцыі да горада” Ноч музея прысвечана 140-годдзю ўзнікнення Баранавічаў.

    Музей Беларускага Палесся:
    Акцыя “Музей запрашае гасцей” – ноч з удзелам тэатральных і музычных калектываў.

    Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік:
    У рамках праекта адкрыюцца выставы “Народнае адзенне Віцебшчыны”, “Свет дзіцячай кнігі”, галаўных убораў і элементаў вайсковага адзення з асабістай калекцыі Пылінскага К.К. і Копыла С.П., жывапісу Андрэя Гаргоца(Латвія,Крыслава) і г.д.

    Пройдуць “Гістарычныя мініяцюры”, танцавальная вечарына, прэзентацыя відэафільма “Вайна,прырода, чалавек”, а таксама канцэрты: арганнай музыкі “Музычны феерверк”, хора ветэранаў, навучэнцаў Полацкай школы мастацтваў “ Музычныя замалёўкі”.

    Віцебскі абласны краязнаўчы музей:
    “Ноч ў музеі – Культура Японіі”
    У рамках мерапрыемства адкрыецца выстава “Планета Японія” (графіка, ДПМ, васкавыя фігуры, традыцыйнае японскае адзенне), творчыя майстэрні: арыгамі (папяровая пластыка), амігурумі (вязаныя цацкі), ікебана (стварэнне кампазіцый з кветак і раслін), графіка, каліграфія, відэамайстаркласс “Бансай” (вырошчванне маленькіх дрэваў), а таксама ігратэка, харэаграфія, вечар паэзіі, японская чайная цэрэмонія, усходнія адзінаборствы. Дабрачынная акцыя ў падтрымку Японіі. Свята завершыцца шэсцем са свячамі па беразе ракі Віцьба.

    Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей (адкрытая пляцоўка 18 мая):
    Правядзенне інтэрактыўнай праграмы «Забавы ў стылі рэтра» з дэманстрацыяй прадметаў з калекцыі этнаграфіі і побыту. Мерапрыемства будзе ладзіцца на адкрытай пляцоўцы ля будынка музея.

    Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
    Адбудзецца этнаграфічная інтэрактыўная выстава “Падарожжа ў мінулае”, на якой можна ўбачыць прылады працы для апрацоўкі ільну і ільняныя вырабы. Наведвальнікам прапануюць папрацаваць за калаўротам і прасніцай, папрасаваць бялізну, апрануць адзенне мінулага. Выстава будзе суправаджаецца народнымі гульнямі “бульба”, “пярсцёнак”, “жмуркі” і інш.
    Дом рамёстваў арганізуе выставу-продаж сваёй прадукцыі.

    Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў (14 мая):
    “Браслаўская вясна”: праграма прэдугледжвае адкрыццё выстаў Э.Мацюшонка “Адна Зямля – адзін край”, М.Вейзе “Крымская вясна”, а таксама комплекс пазнавальна-забаўляльных мерапрыемстваў: конкурс прычосак “Вясновы настрой”; перфоменс “Вясна”; графіці. Свята завершыцца паказам усходніх адзінаборстваў.

    Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны:
    Культурна-забаўляльны праект “Ноч 2011” з выставай “Горад, якога няма”. А таксама будзе працаваць музей атэізму і ярмарка-продаж савецкіх сувеніраў; наведвальнікі змогуць убачыць паседжанні у камуналцы, ленінскі пакой, “Гульні нашага двара”, “Кінаперасоўку”, павільён харчовай прамысловасці “ВДНГ” з дэгустацыяй і іншае.
    17 і 18 мая пройдуць мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму Дню музеяў, — конкурсна- забаўляльная праграма “Востраў скарбаў”, музейнае свята “Музей запрашае у госці”, “Каляндар беларускага фальклору” і інш.

    Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
    “Троіцкія (зялёныя) святкі”– культурна — пазнаваўчыя мерапрыествы .

    Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д.Чэрскага (20 мая):
    “Дзень у музеі”: прэзентацыя выставы: “Няма будучыні без мінулага, да 295-годдзя дамініканскіх маеахаў на валынецкай зямлі”.

    Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова (14-15 мая)
    Тэатралізаванае мерапрыемства “Партызанскі касцёр”.

    Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
    “Дзень у музеі” – прэзентацыя “Музеі свету”.

    Германавіцкі музей культуры і побыту імя Я.Драздовіча (18 мая):
    Прэзентацыя выставы “Святыні Беларусі”.

    Бягомльскі музей народнай славы (18 мая):
    “Дзень у музеі” – “А ў нас у двары” .

    Чашніцкі гістарычны музей (18 мая):
    “Дзень у музеі” — Выстава новых паступленняў. Вечар-сустрэча “Музеям прысвячаецца”.

    Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей (18 мая):
    “Дзень у музеі” — Прэзентацыя калекцыі “Дары Чырвонага мора”.

    Лёзненскі ваенна-гістарычны музей (14 мая):
    “Ноч у музеі – культурна-забаўляльная праграма”.

    Лепельскі раённы краязнаўчы музей (14 мая):
    “Ноч музеяў у Лепелі”.

    Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» (праэкт “Новыя імёны”, 18 мая):
    “Мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага дня музея – “Музеі і памяць”.

    Музей баявой садружнасці (18 мая):
    “Ноч музеяў” — прэзентацыя выставы “Кветкавы рай”.

    Пастаўскі раённы краязнаўчы музей (14 мая):
    Адкрыццё і прэзентацыя фотавыставы “Была зіма”.

    Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
    “Ноч у музеі. Вясельны абрад”.

    Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка (18 мая):
    Прэзентацыя выставы з фондаў музея “Музейная скарбніца”.

    Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей (17-31 мая):
    Музейная акцыя па збору сродкаў для будаўніцтва новага будынку Музея ВАВ ў г.Мінску, у рамках Міжнароднага дня музеяў “За кожным экспантам час і лёс”.

    Гомельскі Палаца-паркавы ансамбль:
    “Ноч у музеі” – гістарычныя рэканструкцыі, “жывыя” скульптуры ў парку, канцэрт у “Белай гасцінай”, выстава прац сучасных мастакоў, адкрыццё выставы Сяргея Шабохіна. Прэзентацыя Аўдыягіда.
    17-18 мая –міжнародная канферэнцыя “Музеі і традыцыйная культура”.

    Калінкавіцкі краязнаўчы музей:
    З скарбонкі музейных фондаў – мерапрыемствы да 20-годдзя заснавання музея.

    Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі:
    Выстаўка Славянскі пленэр “Зямля беларуская”, а таксама выстаўка фота С.Плыткевіча.

    Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей:
    Арт-пляцоўкі “Гонар мундзіра” (сумесна з ваенна-патрыятычным клубам), «Гарадскі бульвар”, Аукцыён “Вернісаж”, шоу агню экстрым-тэатр “Берсерк”.

    Жлобінскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей:
    Акцыя “Запрашаем да самавару”: чайная цырымонія “Традыцыі славянскіх народаў”.

    Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагтчны музей (21 мая):
    Акцыя “Музей у фарбах” (конкурсы, святочная праграма, спектакль “Пікавая дама”.

    Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (22 мая):
    Вечар гарадскога раманса, святочная праграма.

    Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча (18 мая):
    Тэатралізаванае прадстаўленне “Лягенда пра Ляўко”, а таксама адкрыццё выстаўкі “Ашмяны старажытныя і сучасныя”.

    Іўеўскі музей нацыянальных культур (18 мая):
    Ноч у музеі “Чароўная ноч у храме музы Кліа”.

    Лідскі гісторыка-мастацкі музей (20 мая):
    Ноч у музеі “Містыка і рэаліі”, а таксама фаер-шоу і фейерверк.

    Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага (21 мая):
    Ноч у музеі “Квітней,мой родны горад!” (святочны канцэрт, латарэя, кінасеанс пад адкрытым небам, выстаўка адной ночы і інш.).

    Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава:
    Тэатр моды “Кіа”, рыцарскі турнір, фэйс-арт, дэманстраванне рарытэтаў з музея, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-клас па вырабу сувеніраў.

    Бабруйскі краязнаўчы музей (14 мая):
    “Фарбы старажытнага кірмашу”- рэканструкцыя ярмаркі 19 ст.

    Клічаўскі краязнаўчы музей:
    Тэатр моды “Цукеркі”, майстар-клас па пляценню паясоў, канцэрты харэаграфічных калектываў.

    Касцюковіцкі краязнаўчы музей:
    Дэманстрацыя відэафільмаў “Касцюковічы-500 год”, “Царквы і храмы Касцюкоўшчыны», а таксама маладзёжны тэатр мод “Стыль”.

    Вілейскі краязнаўчы музей:
    Гісторыка-музычнае шоу “Ноч музеяў”.

    Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей:
    Святочная праграма.

    Слуцкі краязнаўчы музей:
    Акцыя “Дзіцячы свет вачыма мастакоў 19-20 стст.”

1 2

Добавить комментарий для Павел Сырыцкі Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.