Перакачэнік

Цеста: 2 яйкі, 2 ст. вады, мука - колькі возьме вада.
Начынка: 1,5 кг мяса (бараніна, ялавічына, цяляціна альбо мяса гуся), 4 невялікія цыбуліны, сметанковае масла, тлушч, соль.

Цеста падзяліць на 5 частак. Кожную частку раскатаць у локшыну (пласт). Мяса парэзаць на невялікія кавалки, цыбулю - паўкольцамі. Першую локшыну памазаць сметанковым маслам, затым палажыць кавалачкі мяса і цыбулю. Пасаліць. Зверху палажыць новую локшыну - і так усе 5 пластоў. Затым локшыны шчыльна скруціць у рулет і завярнуць калачыкам (у форме кальца). Палажыць на змазаны тлушчам протвень і выпякаць у духоўцы альбо печцы.
Крыніца: Рэцэпты кухні «кн. Міхаіла Святаполк-Мірскага»

views: 288

Price: BYR0.00

Каментарыі забаронены.