Блінцы

1,25 шклянкі мукі, 2 шклянкі малака, 1 яйка, 0,5 ст. лыжкі цукру, 4 ст. лыжкі топленага масла, кавалак сала для падмазвання, соль.

Яйка, цукар, муку і 1 шклянку малака добра вымешаць, каб не засталося камякоў. Затым уліць астатняе малако, перамяшаць. Патэльню добра нагрэць, змазаць кавалкам сала, наліць тонкім слоем цеста. Гатовыя блінцы скласці напалам і яшчэ раз напалам, абсмажыць на масле з абодвух бакоў.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

views: 104

Price: BYR0.00

Comments are closed.