Cтравы з мяса

Ножкі курыныя фаршыраваныя

4 курыныя ножкі, 2 лустачкі белага хлеба, 0,75 шклянкі малака, 1 курыная пячонка, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі сметанковага масла, 2 ч. лыжкі смятаны, соль, перац, мускатны арэх.

Дополнительные ОписаниеПодробнее

З курыных ножак зняць скурку. Костачкі перасячы такім чынам, каб частка іх засталася са скуркай. Мякаць зрэзаць з костак і прапусціць праз мясарубку. Затым перамяшаць з размочаным у малацэ і адціснутым белым хлебам і зноў прапусціць праз мясарубку з дробнай рашоткай. Атрыманую масу змяшаць з абсмажанай пакрышанай цыбуляй і абсмажанай дробна парэзанай пячонкай, дадаць соль, перац, мускатны арэх, добра перамяшаць.

Падрыхтаваным фаршам запоўніць скурку ад ножак, зашыць, змазаць смятанай, пакласці на патэльню, змазаную маслам, і падсмажыць у духоўцы да светла-карычневага колеру.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

Price: BYR0.00


Качка з грыбамі

1 качка (1,5 кг), 300 г свежых грыбоў, 1 цыбуліна, 0,5 шклянкі смятаны, 1 яйка, 1 ст. лыжка тлушчу, соль, перац.

Дополнительные ОписаниеПодробнее

Падрыхтаваную тушку качкі нацерці соллю. Перабраныя і старанна прамытыя грыбы адварыць, дробна парэзаць і абсмажыць разам з пакрышанай цыбуляй. Дадаць яйка, соль, перац, перамяшаць. Гэтым фаршам начыніць качку, разрэз зашыць і смажыць у духоўцы 1-1,5 гадзіны.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

Price: BYR0.00


Шыйка гусіная

1 гусіная шыйка, 0,5 шклянкі грэцкіх або ячных круп, 1 гусіная печань, 2 ст. лыжкі тлушчу, 1 цыбуліна, 1 корань пятрушкі, соль, перац, лаўровы ліст.

Дополнительные ОписаниеПодробнее

Шыйку абпаліць, ачысціць, прамыць. Прыгатаваць рассыпістую грэцкую або ячную кашу, перамяшаць яе з нашаткаванай падсмажанай цыбуляй і кавалачкамі сырой печані, соллю і перцам. Атрыманым фаршам запоўніць шыйку, зашыць з абодвух бакоў. Пакласці ў гаршчок або сатэйнік, дадаць дробна парэзаны корань пятрушкі, лаўровы ліст, уліць трошкі вады і паставіць у духоўку. Праз 15- 20 хвілін зменшыць агонь да 100° і давесці шыйку да гатоўнасці. Яе паказчык — румяны колер шыйкі.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

Price: BYR0.00