Галкі бульябяныя, фаршыраваныя грыбамі

Вот такие пироги • Кулинарный Блог » Белорусские блюда » Стравы з грыбоў » Галкі бульябяныя, фаршыраваныя грыбамі

1,2 кг бульбы, 1 яйка, 1 ст. лыжка мукі, 40 г сушаных грыбоў, 1 ст. лыжка сухароў, 3 ст. лыжкі топленага масла, 1 цыбуліна, 0,5 шклянкі смятаны, соль, перац.

Абабраную бульбу надраць на тарцы, адціснуць, дадаць яйка, соль, перамяшаць. Замочаныя ў вадзе ці малацэ грыбы прамыць, адварыць, дробна нарэзаць і абсмажыць на масле разам з нашаткаванай цыбуляй, дадаць соль, перац.

З бульбяной масы сфармаваць галкі, зрабіць у іх паглыбленне, запоўніць яго грыбным фаршам. Укачаць галкі ў муку, змешаную з сухарамі, і абсмажыць. Перакласці ў жароўню, заліць смятанай і патушыць у духоўцы.

«Пакаштуйце – смачна», Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы, Мінск, Полымя, 1993 г.

views: 122

Price: BYR0.00

Comments are closed.