Самы незвычайны музей Мінска. Строчыцы

Драўляная царква, знаходзіцца на рэканструкцыі

Некалькі дзён назад наведаў музей архітэктуры і побыту Беларусі “Строчыцы”, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Мінска, а дакладней ад аўтарынка ў Малінаўцы. На мой погляд гэта самы цікавы і адметны музей пад адкрытым небам у Беларусі. Аднак яго турыстычны патэнцыял раскрыты не вельмі добра. У выхадныя дні там можна сустрэць шмат народу, а вось у будні… не вельмі. Не хапае, мабыць, інфармацыйнага рэзанансу, так як крэатыўных турыстычных паслуг там вельмі шмат.

У музеі некалькі рэлігіёзных драўляных збудаванняў. Усе яны знаходзяцца на рэканструкцыі, як мне падалося. Было б вельмі добра, каб гэтая помнікі адрадзілі сваё прадназначэнне — сталі дзеючымі храмамі.

Разглядаеш унікальныя  драўляныя пабудовы і здзіўляешся ў які раз, колькі цікавага тоіца ў беларускай глыбінцы.  І я ў гэтым неаднаразова пераконваўся, калі падарожнічаў па Беларусі. Сапраўдны працоўны подзвіг здзейснілі стваральнікі музея «Строчыцы», і гэта быў вельмі важны крок для захавання беларускага драўлянага народнага дойлідства.

[Not a valid template]

Салат "Шляхціч"

Крыху не разумею, чаму салат гэты назвалі «Шляхціч». Старадаўніх беларускіх каранёў у яго, мабыць, няма, але гучыць прыгожа. А ў цэлым беларуская карчма ў Строчыцах вельмі добрая — 100 % самая аўтэнтычная. Але тэрмін «аўтэнтычнасць» у гэтым выпадку не вельмі падыходзіць — карчма арыгінальная. Пабудова выконвала функцыю установы харчавання ў вёсцы Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Прыстасаванні па гаспадарцы

Калі бачу старыя прыстасаванні па гаспадарцы, здзіўляюся — як далёка крочыў тэхнічны прагрэс. Я, напрыклад, дрэнна ўяўляю навошта ўсе гэта. Што з іх малацілка, а што даілка 🙂

Саламяная страха. Простая салома, але не адна кропля праз яе не праскочыць

Цікавы факт, але з сучаснай саломы добры саламяны дах не зробішь. Вінаваты ва ўсім навукова-тэхнічны прагрэс, а менавіта селекцыя. Раней з аднаго зерня вырастаў адзін колас, усе каласкі былі роўныя і аднолькавыя па вышыні. Зараз такіх палёў не існуе. Сучасныя сарты збожжа даюць з аднаго зерня 5-6 каласоў — абыякавых, але агульнай біямасы болей.

Інтэр'ер беларускай хаты

Нажаль, інтэр’ер гэтага пакою зроблены з муляжоў, але з таких натуральных! Аддае аскомістай вясковай рамантыкай — цёплая печ, яйкі, духмяная свежаніна, сухія дамашнія каўбасы. Смаката.

Піла

Чамусці гэтая піла мне спадабалася. Цікава, колькі дроў была з яе дапамогай нарыхтавана? Але не зразумею аднаго — піла доўгая ды аднаручная. Як ей пілаваць? Ці нашы продкі былі такімі магутнымі асілкамі?

У карчме

Некалькі простых эфектаў у сучаснай кампутарнай праграме — і мы апынуліся ў старадаўняй карчме. На стале ў гліняным посудзе ежа і старадаўнія беларускія напоі — збіцень на травах і хлебны квас, а ў саламянай карзінцы духмяны хлеб. У Строчыцах усе гэта робяць самі. А з алкагольных напояў можна пачаставаць беларускую медавуху ды хрэнавуху.  Эксклюзіюўная ежа, але не танная. Так, кавалак хлеба вагой 300 грам каштуе каля 18 тысячаў беларускіх рублёў.

Млын

Шмат аб’ектаў у музеі знаходзіцца на рэканструкцыі. Яно і зразумела — драўніна не вельмі даўгавечны матэрыял. Ёсць два млына — вось на гэтым арыгінальнымі засталіся толькі ветраныя мачты, мыбыць і інфраструктура ўнутры.

У гэтым збудаванні захоўвалі салому

Якая добрая інжынерная думка. Унутры захоўваецца салома ці сена. Зверху яна не намакае, так як там добры саламяны дах. У той жа час сена не папсуецца ад вільгаці — дзіравыя сцены з бярвенняў забяспечваюць безупынную вентыляцыю.

 Зусім недалёка вялікі прамысловы Мінск, а ў музеі можна пабачыць цудоўныя краявіды. Я так і не зразумеў, навошта каля царквы маленькая капліца. Якія функцыі выконвала гэта збудаванне?

 

"Мне спадабаўся матэрыял! Пакіну спасылку ў сацыяльнай сетцы!"

105419 просмотров

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *