Мірскі замак. Сцены ёсць, а напаўнення няма

Мірскі замак. Май, 2013  Подробности: http://bulbaservice.ru/ © Кулинарный блог «Вот такие пироги»

Мірскі замак. Май, 2013

Напярэдадні Дня Перамогі зноў атрымалася пабываць у Мірскім замку – адноўленная жамчужына беларускага дойлідства, якая разам з Нясвіжскім палацам адлюстроўвае тое, што некалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала вялікая краіна з усімі прыкметамі дзяржаўнасці. Нават сёння далёка не ўсе тэрыторыі на Зямлі могуць гэтым пахваліцца. Я перакананы, што нават нашы суседзі аб гэтым не падазраюць. Вось зараз такі «матэрыяльны» сведка тых часоў з’явіўся недалёка ад Мінску і вельмі добра выглядае, і іншаземных турыстаў там вельмі шмат.

Але размова не аб гэтым. Некаторы час назад я ўжо пісаў пра Мір і Нясвіж, дзе даволі падрабязна распавядаў пра «ўражанні падарожніка».  Чагосьці новага за гэты час не з’явілася. Але ў гэты раз замак я аглядаў не самастойна, а з дапамогай экскурсавода. І вось, што захацелася адзначыць:

Першае

Неаднаразова падчас экскурсіі было заўважана, што інтэр’еры замку шматразова ўзгоднены з навукоўцамі і міжнароднымі экспертамі. Таму замак натуральны, амаль без навадзелу і без гістарычных недакладнасцяў.

Не разумею, чаму не сказаць як ёсць на самай справе. Што замак быў амаль разбураны ў канцы 30-х, 40-х гадоў, а ўнутраннае ўбранне згарэла ў печках ці было расцягнута па хатах марадзёрамі падчас неразбярыхі. Арэгінальныя на сённяшні дзень засталіся толькі сцены, што таксама ня мала.

Другое

У падвале адноўлены гаспадарчыя памяшканні, дзе хранілася і гатавалася ежа, а таксама вінны склен. Апошні прыцягнуў маю ўвагу яшчэ ў мінулы раз. І вось зараз мае тагачасныя думкі падцвердзіліся.

Экскурсавод кажа: «У гэтах бочках магло захоўвацца піва, ці піўны мёд. Але спрабаваць адкраваць гэтыя бочкі ня трэба – там нічога няма». Аказваецца амаль кожная группа пытаецца, ці можна адчыніць бочку, паспрабаваць тое, што ў ёй знаходзіцца.

Вось меня і здзіўляе – навошта было аднаўляць гаспадарчыя памяшканні, калі зараз у іх знаходзяцца гіпсавая ежа і пустыя бутэлькі з пад віна, ды рассохшыяся бочкі.

І больш шырока. Навошта было аднаўляць такое цудоўная збудаванне і ператвараць яго ў «мёртвы, статачны» музей?

Чаму нельга было напоўніць яго сапраўдным жыццём, аднавіць сапраўдны вінны склеп і гандляваць у ім спіртнымі напоямі? У тым ліку беларусскімі спецыялітэтамі – медавухай, хрэнавухай, півам, местнай вытворцасці, квасам, сбітнем, бярозавікам ды іншым. А ў другіх гаспадарчых памяшканнях прапаноўваць пачаставаць ці купіць з сабой беларускую ежу – закісны хлеб, паляндвіцу, каўбасы «пальцам піханыя», клінковы сыр.

А ў замкавым двары паставіць столікі, дзе госці маглі бы пачаставаць розныя беларускія смачнасці. А побач музыкі б ігралі творы беларусскіх кампазітараў XVI – XIX стст. Такіх твораў няшмат, але яны ёсць. Нажаль энтузіасты іх адраджаюць толькі для невялікай горсткі прыхільнікаў. Выкананне ў Мірскім замку — вось і прыклад давядзенне іх да мас.

На мой погляд сучасныя музеі павінны ставіцца да наведальнікай больш дэмакратычны і прапагандаваць нацыянальную культуру больш даступнымі сродкамі, падыходзіць з незвычайнага боку. А так укладзены вялікія дзяржаўныя сродкі… Навошта? Каб трапіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, ды яшчэ у некаторыя міжнародныя рэйтынгі? А мэта павінна быць іншая – прапагандаваць беларусам іх культурную спадчыну, уздымаць у сэрцах гонар за слаўная мінулае, ды проста служыць простым людзям. Каб у Мірскі замак з вялікім кашальком  хацелася ездіць неаднаразова.

А пакуль сцены ёсць, а напаўнэння ў іх няма!

P.S. Справядлівасці дзеля варта заўважыць, што ў Мірскім замку праводзіцца вялікая колькасць цікавых мерапрыемстваў.

 

"Мне спадабаўся матэрыял! Пакіну спасылку ў сацыяльнай сетцы!"

1097 просмотров

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.