Новы год у лесе

Пазбіраліся ў бары

Птушкі ўсе і ўсе звяры.

Вырашаў лясны народ,

Як сустрэць ім Новы год.

Падказаў алень рагаты:

“Трэба стол накрыць багаты!

Кожны хай нясе ласункі,

Вось і будуць пачастункі”.

І сарока сакатала,

Свае думкі выкладала:

“Я магу для весялосці

Навагодняе спець штосьці!”

Не ўтрымаўся зайчык з краю:

“Я вам, цётка, падыграю!

У мяне ёсць медны збан –

Будзе добры барабан!”Новы год звяры сустрэлі,

Частаваліся і пелі,

І вадзілі карагод, –

Будуць помніць Новы год!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.