Між алешын, кустоў…


Звонкі погляд гарэзлівых блакітных ручайкоў, смелы покліч віхрастага задзіры-ветрыка, зялёная бездань лясоў, непаўторныя палотны красак лугоў і палёў — гэта ўсё яна, родная, непаўторная, чыстая і самая лепшая ў свеце… Гэта — Беларусь. Кожны дзень праходзіць у бясконцым замілаванні яе маляўнічымі краявідамі, якія быццам на конкурсе прыгажосці адкрываюць твайму сэрцу самыя патаемныя сцежкі — адна лепш за другую. І ты па іх ідзеш, усё глыбей і глыбей. Ідзеш туды, дзе знаходзяцца вытокі гэтай прыгажосці, туды, дзе гулкім поклічам б’ецца сэрца Беларусі. І кожны яго стук быццам іголачкай працінае тваю свядомасць, вокамгненна гарачым і такім шчымлівым патокам разліваецца па ўсяму целу. І менавіта ў гэтае імгненне ты разумееш, якое шчасце — БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ і шчасце ўдвая — ЖЫЦЬ У БЕЛАРУСІ.

 

"Мне спадабаўся матэрыял! Пакіну спасылку ў сацыяльнай сетцы!"

1694 просмотров

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.