Author Archives: Газета "Голас Любаншчыны"

У Любанскім раёне існуе клуб аматараў хатняга хлеба «Кулідка»

Хто цяпер дома выпякае жытні ці сітны хлеб? Адзінкавыя гаспадыні. І не таму, што не хочуць ці лянуюцца займацца гэтым, а проста не ўмеюць.

Бо з гадамі страчаны матуліны і бабуліны рэцэпты, прыродны газ у многіх дамах выцясніў рускія печы. А без усяго гэтага сапраўднага смачнага духмянага хлеба з падрумяненай апетытнай скарынкай не атрымаеш. Таму загадчыца Ляхаўскага СДК Ірына Міхайлаўна Жудрык і мастацкі кіраўнік названай установы культуры Алена Гаўрылаўна Шаўцова вырашылі аднавіць выпечку самых розных гатункаў хлеба. Рэцэпты яго распытвалі ў старых людзей, вышуквалі ў даўніх кулінарных кнігах. І здолелі на выдатна асвоіць хлебапякарскую справу. Яны стварылі нават клуб аматараў яе пад назвай «Кулідка». У распараджэнні членаў названага клуба маецца нават асобная «Хата хлеба» з цудоўнай печчу. Майстар-класы па хлебапякарстве жанчыны даюць усім жадаючым.

Акрамя хлеба, ляхаўскія ўмеліцы выпякаюць яшчэ розных птушачак з цеста, булачкі, здобу і многае іншае. Уся іх прадукцыя карыстаецца вялікім попытам у спажыўцоў на розных святах, мерапрыемствах. Бо яна такая адметная, апетытная – ну проста смаката!

Continue reading »

У Любанскім раёне збіраюць выдатны ўраджай гарбузоў

Жыхарцы вёскі Касцюкі Людміле Адамаўне Рашчэні цяжкавата будзе сёлета ўбраць ураджай гарбузоў. Выраслі яны на агародзе гэтай жанчыны – проста на славу.

Такімі, што і не падняць. Многія аранжавыя «круглячкі» важаць па 50 і больш кілаграмаў. Гэткіх веліканаў можна да-ставіць на падворак толькі накатам. Ды і каціць іх па зямлі некожнаму пад сілу. Суседскі Антошка спрабаваў хаця б зрушыць з месца адзін з гарбузоў-веліканаў, але той не паддаўся малому.

Увогуле, гарбузы штогод ня-дрэнна растуць у Рашчэняў. Але сёлета выдаліся – як ніколі: так што без дапамогі мужа Сяргея Яўгенавіча гаспадыні не абысціся. А ўдваіх то неяк справяцца, хаця і давядзецца папацець. Затое будзе чым карміць карову, свіней. Яны вельмі любяць такія сакавітыя і смачныя плады.

Не грэбуюць імі і самі гаспадары. Людміла Адамаўна налаўчылася гатаваць з гарбузоў ці з іх дабаўленнем шмат апетытных страў і часцяком частуе імі дамачадцаў і гасцей.

Continue reading »

На традыцыйным кірмашы ў вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна можна было пачаставаць сапраўдную рыбацкую юшку

Абрад кумлення - скокі праз вогнішча

Наш народ, прыветлівы і гасцінны, здаўна славіўся сваімі гасцявымі кірмашамі. На Любаншчыне, напрыклад, на Тройцу чакаюць далёкіх і блізкіх сяброў і сваякоў жыхары Ямінска, на Вялікдзень ўсе з’язджаюцца  ў Пласток, а на Петрака гасцявыя кірмашы ладзяцца ў Шыпілавічах.

З часам старыя традыцыі   забываюцца, і ў тых жа Шыпілавічах нямногія могуць успомніць, як жа святкавалі Петрака, хаця ўсе ведаюць, што ў гэты дзень у вёсцы вялікае свята. Каб адрадзіць некаторыя традыцыі, у Дзень Святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла раённым Цэнтрам культуры і вольнага часу г. Любані ў вёсцы Шыпілавічы былі арганізаваны святочныя мерапрыемствы.

Трэба адзначыць, што на чатыры дні Шыпілавічы сталі выбітным культурным цэнтрам Любаншчыны. Сюды з’ехалася больш за паўсотні маладых апантаных зацікаўленых людзей, прычым не толькі з нашай краіны, але і з Расіі. У прыватнасці, пасля ўдзелу ў першым фестывалі мастацтваў беларусаў свету, які праходзіў у межах «Славянскага базару» ў Віцебску, на Любаншчыну прыехалі беларусы Прыбайкалля – гурт «Крывічы» з Іркуцка. Адчуванне было такое, што Шыпілавічы наведалі госці з мінулага: на вуліцах вёскі ўвесь час можна было сустрэць людзей у самаробных беларускіх народных строях. Напярэдадні свята на працягу трох дзён у Шыпілавіцкім  клубе працавала танцавальная школа. Падчас яе работы Сяргей Выскварка, загадчык арганізацыйна- Continue reading »

Русальная яешня была прыгатавана на святе Русальнай нядзелі ў Любанскім раёне

Дзявяты год на тэрыторыі Любанскага раёна ладзіцца свята Русальнай нядзелі.  Вялікую работу для правільнага выканання    абрадаў    мерапрыемства праводзіць загадчык лабараторыі па фальклору Любанскага раённага Цэнтра культуры і вольнага часу  Сяргей Выскварка.

Зараз Русальную нядзелю на Любаншчыне па чарзе адзначаюць у васьмі вёсках. Сёлета Русалле адбывалася ў два этапы: удзень свята прайшло ў Загаллі, мастацкія калектывы з Дамоў культуры Соснаў-2, Палічына і Малых Гарадзяцічаў гасцінна сустракаў дырэктар Загальскага ДК Мікалай Малейчык. Увечары  прадстаўнікі ўстаноў культуры Камуны, Соснаў-1 і Кузьмічоў сабраліся ў Нежыне. Тут гаспадыняй была дырэктар Нежынскага сельскага Дома культуры Святлана Шаўцова.

Русальная яешня

– У гэтым годзе мы ўпершыню ладзілі свята ўвечары, як гэта рабілі і нашы продкі, – расказвае Сяргей Георгіевіч Выскварка. – І адчуванне такое, што менавіта так і павінна быць! Адна справа, калі песні спяваюцца і абрады выконваюцца днём. І зусім іншая – у прыцемках, калі ўжо змаўкаюць птушкі, заглушаюцца іншыя гукі прыроды: народныя абрадавыя песні тады здаюцца чароўнымі. Ды і сядзець каля вогнішча ноччу – гэта зусім не тое, што бачыць яго днём.

Continue reading »

В Любани пропал лебедь

Лебедь остался в одиночестве

В Любанском районе Минской области, как и во  всей стране в целом, большое внимание уделяется благоустройству. Ведь так приятно жить в красивом и чистом городе! Большую работу по благоустройству райцентра проводит РУП «Любанское ЖКХ» – благодаря старанию его работников, в Любани появились новые      украшения – малые архитектурные фигуры, такие, например, как мыши, грызущие сыр (около сыродельного комбината), или лебеди, красиво «плывущие» друг к другу около цветочной клумбы.

Об этих лебедях – отдельный разговор. Они находились на перекрестке улиц Первомайской и Советской, очень красивая композиция, которой любовались и взрослые, и дети. В ночь с 21 на 22 мая один из лебедей неожиданно «уплыл» в неизвестном направлении. И общественность, и правоохранительные органы сейчас волнует только один вопрос: кому понадобилось красть скульптуру?

Continue reading »

Десять правил для отдыхающих в оздоровительных лагерях и их близких

Данные рекомендации составлены сотрудниками милиции,  педагогами и психологами по результатам анализа многолетней практики.

Для ребят:

1. Оставьте дорогие вещи и материальные ценности дома! Модный телефон очень быстро и незаметно может оказаться в чужих руках.

2. Находясь в лагере, не оставляйте без присмотра вещи в случайных местах.

3. О любых посторонних и подозрительных предметах сообщите милиционеру или вожатому.

4. На территории лагеря, в составе своего отряда вы находитесь в полной безопасности. Выход за пределы территории может стать опасным для вашей жизни и здоровья и категорически запрещен!

5. «Молчание – золото!» Не вступайте в диалог с посторонними лицами, случайно оказавшимися на территории оздоровительного лагеря, незамедлительно сообщите о посторонних вожатому или сотруднику милиции.

6. Не заводите случайных знакомств с местной молодежью!

7. Милиционер в лагере – ваш старший товарищ и наставник. По любому вопросу или конфликтной ситуации незамедлительно обращайтесь к нему.

Continue reading »